Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру. ВІДЭА


Яхта Stefania
Яхта Stefania

Праз год пасьля таго, як яе ўпершыню выставілі на продаж, яхту зьбіраецца прадаць з аўкцыёну францускае агенцтва канфіскацыі актываў за палову першапачатковай цаны.

Францускае агенцтва судовага продажу Agrasc заказала аўкцыён супэряхты Stefania, якая атрымала ўзнагароду BOAT Design & Innovation 2022. Судна амаль новае, з наплывам на асноўных рухавіках усяго 200 гадзін і амаль бяз драпін на корпусе, піша The Maritime executive.

Яхту Stefania пабудавала Dynamiq, фірма з Манака, на карабельні ў Турэччыне. Гэта самае вялікае судна караблебудаўніка, яго даўжыня складае 135 футаў (41 м), яхта мае характэрны залаты колер корпуса. У інтэр’еры судна ёсьць рэдкі карабельны камінак.

Як паведамляе Monaco-Matin, яхту Stefania сканфіскавалі падчас расьсьледаваньня аб адмываньні грошай неназваным беларускім мільярдэрам. Падрабязнасьці справы, як і імя беларуса, не раскрываюцца.

У італьянскім выданьні Il Secolo XIX, якое паведаміла аб арышце судна італьянскай падатковай паліцыяй у кастрычніку мінулага года, гаворыцца, што па вэрсіі сьледзтва яно належала «фінансісту беларускага паходжаньня».

Як паведамляецца, судна знайшлі ў Бальё-сюр-Мэр, раскошнай гавані для яхтаў паміж Ніцай і Манака.

25 студзеня яхту прададуць на аўкцыёне ў жывым этэры, які адбудзецца на верталётнай пляцоўцы Міжнароднага яхт-клюбу Антыб. Продаж пазначаны ў каталёгу аўкцыёністаў пад назвай «Каб злачыннасьць не акуплялася». Чакаецца, што лот атрымае каля 8-10 мільёнаў даляраў. Кошт брокерскай кампаніі за судна толькі летась быў у дыяпазоне 20 мільёнаў даляраў.

Продажам ад імя Agrasc займаецца аўкцыённы дом De Baecque. Францускае агенцтва па канфіскацыі маёмасьці такое ж новае, як і яхта: яно было створана ў 2021 годзе з мэтай цэнтралізацыі і арганізацыі ўсіх канфіскацый актываў праваахоўнымі органамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG