Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Нямеччыны ўпершыню падала пазоў аб канфіскацыі расейскіх актываў


Бэрлін, архіўнае фота
Бэрлін, архіўнае фота

Іх сума складае больш за 720 мільёнаў эўра.

Генпракуратура Нямеччыны падала ў Вышэйшы зямельны суд Франкфурта-на-Майне пазоў аб канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў на суму больш за €720 млн.

Гаворка ідзе аб маёмасьці даччынай кампаніі Маскоўскай фондавай біржы, якую яна захоўвае ў аддзяленьні найбуйнейшага амэрыканскага банка JP Morgan. Пра гэта паведамляе Der Spiegel. Інфармацыю пацьвярджае Генпракуратура ФРГ.

Калі пазоў будзе задаволены, сродкі накіруюць у фэдэральны бюджэт. Гэта першы такі выпадак у Нямеччыне: раней актывы кампаній і асоб, якія трапілі пад санкцыі, толькі замарожваліся.

Падставай для пазову стала спроба перавесьці € 720 000 000 з рахункаў JP Morgan на рахункі падразьдзяленьня Маскоўскай біржы — Нацыянальнага клірынгавага цэнтру — у Commerzbank. Гэта адбылося ў чэрвені 2022 году — у дзень, калі Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Нацыянальнага разьліковага дэпазытарыя, які ўваходзіць у групу Маскоўскай біржы. І JP Morgan, і Commerzbank адмовіліся рабіць перавод.

У чэрвені паведамлялася, што Эўразьвяз прыйшоў да высновы аб немагчымасьці законнай канфіскацыі замарожаных расейскіх актываў. Замест гэтага ён засяродзіўся на часовым выкарыстаньні гэтых актываў.

Як гаварылася ў дакладзе рабочай групы па выкарыстаньні блякаваных расійскіх рэзэрваў, не існуе «надзейнага прававога мэханізму, які дае магчымасьць канфіскаваць замарожаныя або заблякаваныя актывы выключна на той падставе, што гэтыя актывы падпадаюць пад абмежавальныя меры ЭЗ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG