Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Эўфрасіньні Полацкай


Падзеі 5 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

5 студзеня 1104 году, згодна з высновамі дасьледчыка Аляксея Мельнікава, нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.

Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.

Таксама ў гэты дзень

1919 — Менск абвешчаны сталіцай савецкай Беларусі.

1919 — у Мюнхэне заснавалі Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю (НСДАП).

1938 — беларускаму пісьменьніку Максіму Гарэцкаму прысудзілі расстрэл.

Пісьменьнік Максім Гарэцкі. Апошні фатаздымак. 1937 г.
Пісьменьнік Максім Гарэцкі. Апошні фатаздымак. 1937 г.

1948 — студыя Warner Brothers паказала першы каляровы дакумэнтальны фільм.

1957 — была абвешчаная дактрына Эйзэнгаўэра, якая легла ў аснову зьнешняй палітыкі ЗША на Блізкім Усходзе.

1984 — у Менску заснаваны музэй «Дом Ваньковічаў».

2019 — Усяленскі патрыярх Варфаламей падпісаў томас, з гэтага моманту Праваслаўная царква Ўкраіны стала самастойнай.

У гэты дзень нарадзіліся

1860 Павал Курлоў, расейскі дзяржаўны дзеяч, менскі губэрнатар у 1905–1906 гг.

1876Конрад Адэнаўэр, першы канцлер пасьляваеннай Нямеччыны.

Конрад Адэнаўэр
Конрад Адэнаўэр

1905Уладзімер Стральцоў, беларускі й расейскі кінарэжысэр-дакумэнталіст.

1907Кастусь Губарэвіч, беларускі тэатральны і кінадраматург.

1932Тадзіяна Кляшторная, беларуская дзіцячая пісьменьніца, дачка Тодара Кляшторнага.

1932 Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Імя ружы», «Ківач Фуко», «Востраў напярэдадні», «Баўдаліна».

Умбэрта Эка
Умбэрта Эка

1938 Аляксандар Вайтовіч, беларускі фізык, акадэмік, палітык.

1941Хаяо Міядзакі, японскі мультыплікатар.

1982Вольга Гапеева, беларуская пісьменьніца.

Вольга Гапеева
Вольга Гапеева

У памяці

1589Кацярына Мэдычы, каралева Францыі.

1938 Міхась Адзярыха, краязнавец, пэдагог і палітычны дзяяч (расстраляны НКВД).

1996Іван Чыгрынаў, народны пісьменьнік Беларусі. Аўтар раманаў «Плач перапёлкі» і «Апраўданьне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі.

Іван Чыгрынаў. 1980-я гг. Фота Анатоля Каляды. З фондаў БДАМЛіМ
Іван Чыгрынаў. 1980-я гг. Фота Анатоля Каляды. З фондаў БДАМЛіМ

2021Анатоль Цітоў, гісторык, геральдыст.

2022Дзьмітры Дудойць, палітвязень, скончыў жыцьцё самагубствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG