Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і расейскія спартоўцы прапусьцяць зімовую юнацкую Алімпіяду-2024 у Паўднёвай Карэі


Старшыня МАК
Старшыня МАК

Беларусі і расейцы не прайшлі кваліфікацыі на спаборніцтвы.

На зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2024 году, якія пройдуць у паўднёвакарэйскім Канвоне з 19 студзеня па 1 лютага, ня будзе ўдзельнічаць ніводзін нэўтральны спартовец, паведамілі ТАСС у прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Адборачны пэрыяд на гэтую Алімпіяду завяршыўся ў сьнежні.

«Ніводзін асобна нэўтральны спартовец не прайшоў да ўдзелу ў зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2024 году», – сказаў прадстаўнік прэс-службы, адказваючы на пытаньне аб тым, ці будуць юныя спартоўцы з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах у Паўднёвай Карэі.

У канцы сакавіка 2023 году МАК рэкамэндаваў дапусьціць асобных спартоўцаў з Расеі і Беларусі да ўдзелу ў міжнародных спартовых турнірах, але толькі на пэўных умовах. У прыватнасьці, спартоўцы дзьвюх краін не павінны былі выказваць «актыўнай падтрымкі» вайне Расеі ва Ўкраіне і мусілі выступаць у нэўтральным статусе.

Беларусь была фактычна адхіленая ад міжнароднага спорту неўзабаве пасьля поўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, падтрыманага афіцыйным Менскам.

8 сьнежня 2023 году Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дапусьціў індывідуальных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нэўтральным статусе.

У той жа час, згодна з рашэньнем, чыноўнікі і дзяржаўныя службоўцы абедзьвюх краін ня будуць запрошаныя або акрэдытаваныя, роўна як і «каманды спартоўцаў зь беларускім або расейскім пашпартам». Пад забаронай застаюцца гімн, сьцяг і якія-небудзь іншыя сымбалі Беларусі і РФ.

Пры гэтым МАК падкрэсьліў, што да ўдзелу ў гульнях ня будуць дапушчаныя «спартоўцы і дапаможны пэрсанал», якія «актыўна падтрымліваюць» вайну супраць Украіны, маюць кантракт з расейскімі або беларускімі вайскоўцамі арганізацыямі або органамі нацыянальнай бясьпекі.

Індывідуальныя спартоўцы ў нэўтральным статусе будуць запрошаныя МАК і міжнароднымі фэдэрацыямі ў адпаведных відах спорту. Адзначаецца, што «сярод 4600 спартоўцаў з усяго сьвету, якія прайшлі кваліфікацыю на Парыж-2024, ёсьць толькі 11 індывідуальных нэўтральных спартоўцаў (8 з расейскім і 3 зь беларускім пашпартам)».

11 сьнежня Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі выступіў з заявай, у якой запатрабаваў растлумачэньня ўмоў удзелу беларускіх спартоўцаў у астатніх кваліфікацыйных спаборніцтвах і Алімпійскіх гульнях у Парыжы з боку ня толькі МАК, але і міжнародных фэдэрацый як асноўных арганізатараў спаборніцтваў у сваіх відах спорту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG