Выведка Вялікай Брытаніі пацьвердзіла, што расейскі дэсантны карабель «Новачаркаск» зьнішчаны цалкам

Выбухі на вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск», які знаходзіўся ў Феадосіі. 26 сьнежня 2023
Выбухі на вялікім дэсантным караблі «Новачаркаск», які знаходзіўся ў Феадосіі. 26 сьнежня 2023

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс на сваёй старонцы на плятформе Х напісаў, што «Расея ўвяла ў зман, калі заявіла, што вайсковы карабель Пуціна „Новачаркаск“ атрымаў толькі „пашкоджаньні“: ён быў цалкам зьнішчаны».

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі пацьвердзілі, што расейскі вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск» цалкам зьнішчаны ў выніку ўкраінскага ракетнага ўдару па паўднёвым узьбярэжжы акупаванага Расеяй Крыму.

«Зьвесткі з адкрытых крыніц сьведчаць, што, падобна, карабель перавозіў выбухованебясьпечны груз, які выклікаў моцны другасны выбух пасьля ўдару па караблю», — адзначаецца ў паведамленьні брытанскай выведкі.

Такім чынам, «Новачаркаск» стаў трэцім вялікім дэсантным караблём, які Чарнаморскі флёт Расеі страціў з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Першы — «Саратаў» — затануў 24 сакавіка 2022 году, а другі — «Мінск» — функцыянальна пашкоджаны 13 верасьня 2023 году.

Паводле брытанскай выведкі, Расея плянавала выкарыстоўваць гэтыя караблі для значных дэсантных нападаў у часе ўварваньня, таму, працягваючы вайну, падвоіла колькасьць караблёў такога тыпу ў Чорным моры.

«Паколькі вайна зацягнулася, караблі часьцей выкарыстоўваліся для забесьпячэньня матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі. Гэта важная роля, таму што яна павялічвае жыцьцёва важныя і нестабільныя аўтамабільна-чыгуначныя зносіны Крымскага моста», — лічаць у брытанскай выведцы.

Міністар абароны Вялікай Брытаніі Грант Шапс на сваёй старонцы на плятформе Х напісаў, што «Расея ўвяла ў зман, калі заявіла, што вайсковы карабель Пуціна „Новачаркаск“ атрымаў толькі „пашкоджаньні“ — ён быў цалкам зьнішчаны».

Камандуючы Паветранымі сіламі Ўкраіны генэрал-лейтэнант Мікола Аляшчук 26 сьнежня паведаміў аб зьнішчэньні ўкраінскімі войскамі вялікага дэсантнага карабля «Новачаркаск» Чарнаморскага флёту Расеі.

Пазьней у Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што карабель толькі пашкоджаны.

​
XS
SM
MD
LG