Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тры месяцы абмежавалі вываз зь Беларусі цыбулі і яблыкаў


Цыбуля, ілюстрацыйнае фота
Цыбуля, ілюстрацыйнае фота

Пастанова афіцыйна апублікаваная.

Пастанову Савета міністраў апублікавалі 27 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яго асноўныя палажэньні набываюць моц праз тры дні і будуць дзейнічаць цягам трох месяцаў.

Ліцэнзаваць належыць вываз рэпчатай цыбулі і яблыкаў зь Беларусі як у краіны ЭАЭС, так і за межы саюзу, незалежна ад паходжаньня тавараў. Выключэньне зрабілі для транзытных перавозак, а таксама для вывазу ў рамках міжнароднай гуманітарнай дапамогі.

У пастанове ўказана, што ліцэнзію могуць ня даць, калі Мінсельгасхарч атрымае дакумэнты заяўніка і палічыць, што цыбулі ці яблыкаў, якія можна прадаваць, не хапае краіне ці пэўнаму рэгіёну Беларусі.

Цыбулі павінна быць ня менш за 80%, а яблыкаў ня менш за 30%.

Патрабаваньне аб ліцэнзаваньні будзе распаўсюджвацца і на тавары, зьмешчаныя пад мытныя працэдуры да набыцьця моцы гэтай пастановы і яшчэ фактычна ня вывезеныя з краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG