Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзвычайнае здарэньне на фронце ў Харкаўскай вобласьці: беларускі добраахвотнік выстраліў у пабраціма


Украінскія жаўнеры каля пашкоджанага расейскамоўнага знаку «Купянскі раён», літары якога афарбаваныя ў колеры расейскага сьцяга, 14 верасьня 2022. Ілюстрацыйнае фота
Украінскія жаўнеры каля пашкоджанага расейскамоўнага знаку «Купянскі раён», літары якога афарбаваныя ў колеры расейскага сьцяга, 14 верасьня 2022. Ілюстрацыйнае фота

Здарэньне пакуль расьсьледуюць паводле ч. 1 артыкулу 414 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, якое прывяло да цялесных пашкоджаньняў пацярпелага або стварыла небясьпеку для навакольля.

Ва Ўкраіне расьсьледуюць крымінальную справу, якую завялі па факце раненьня вайскоўцам Узброеных сіл Ўкраіны, грамадзянінам Беларусі, свайго ўкраінскага калегі.

Як стала вядома Свабодзе, надзвычайнае здарэньне адбылося 4 сьнежня ў Купянскім раёне Харкаўскай вобласьці, які застаецца адным з найбольш складаных кірункаў баявых дзеяньняў.

4 сьнежня прыкладна а 8-й гадзіне вечара ў часовай дысьлякацыі адной з вайсковых частак Узброеных сіл Украіны беларус, які служыць стралком, стрэліў з аўтамата Калашнікава, трапіўшы ў жывот іншага вайскоўца. Грамадзянства пацярпелага не ўдакладняюць.

Здарэньне расьсьледуюць паводле ч. 1 артыкулу 414 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (парушэньне правілаў абыходжаньня са зброяй, якое прывяло да цялесных пашкоджаньняў пацярпелага або стварыла небясьпеку для навакольля. Гэтае правапарушэньне караецца службовым абмежаваньнем або трыманьнем у дысцыплінарным батальёне цягам двух гадоў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Справу расьсьледуе ўпраўленьне Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў у Харкаўскай вобласьці (яго перамясьцілі ў Палтаву. — РС).

Вядома, што вайсковец атрымаў скразное раненьне ў жывот. На месца здарэньня ў той жа дзень накіравалі выканаўцу абавязкаў сьледчага Купянскага раённага аддзяленьня паліцыі, які агледзеў месца здарэньня і сабраў усе неабходныя рэчавыя доказы. Пацярпелага эвакуавалі зь месца здарэньня для аказаньня мэдычнай дапамогі. Ягоны стан невядомы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG