Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС распавялі, ці плянуюць не выпускаць зь Беларусі тых, хто не паведаміць пра свае замежныя дакумэнты


Начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, архіўнае фота
Начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, архіўнае фота

Наяўнасьць замежных дакумэнтаў, калі не паведаміць пра іх беларускім уладам, можа прывесьці «да прававых наступстваў», але грамадзянства пазбаўляць ня будуць.

Як паведаміў дзяржаўнаму выданьню выданьню «Сельская газета» начальнік Дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, калі грамадзянін не паведаміць аб наяўнасьці другога грамадзянства, то гэта можа «прывесьці да прававых наступстваў».

Але пазбаўляць беларускага грамадзянства пры наяўнасьці замежных дакумэнтаў, такіх як «карта паляка», від на жыхарства ці замежны пашпарт, у Беларусі не плянуюць.

«Гэта фэйк. Акрамя таго, у інтэрнэце распаўсюджваецца ілжывая інфармацыя, што беларусаў ня будуць выпускаць за мяжу, калі яны не апавясьцілі адпаведныя органы аб наяўнасьці дакумэнтаў, выдадзеных у іншых краінах. І гэта няпраўда. Усё проста: у тэрытарыяльным падразьдзяленьні па грамадзянстве і міграцыі трэба запоўніць блянк апавяшчэньня згодна з сумеснай пастановай МУС і МЗС, а таксама прыкласьці ксэракопію замежнага дакумэнта. Заява лічыцца прынятай. Пазбаўляць беларускага грамадзянства ніхто ня будзе», — заявіў Бягун.

Па яго словах, з 2002 года наяўнасьць замежнага грамадзянства не зьяўляецца падставай для страты грамадзянства Рэспублікі Беларусь, як было раней. У тым жа годзе прыбралі пераходную норму, калі дзіця па дасягненьні 18 гадоў павінна было выбраць грамадзянства, калі ў яго было некалькі пашпартоў. Для беларускага боку такое дзіця лічыцца грамадзянінам Беларусі і пасьля паўналецьця яно можа служыць у беларускім войску.

«Юрыдычна грамадзянства іншых краін на тэрыторыі Беларусі не прызнаецца. Мэта новаўвядзеньня — сабраць праўдзівую інфармацыю аб тым, дзе пражываюць нашы грамадзяне. Да 2002 году пры наяўнасьці замежнага грамадзянства людзі аўтаматычна гублялі беларускае. Цяпер дыямэтральна супрацьлеглая норма: грамадзянства іншых краін на тэрыторыі нашай не прызнаецца, калі ў вас ёсьць беларускае. Калі апавясьцілі, значыць, ніякіх прававых наступстваў не будзе. Лепш паведаміць своечасова, бо зараз прапрацоўваецца ўвядзеньне пэўных захадаў супраць тых, хто праігнаруе патрабаваньне закона», — заяўляе Бягун.

Сумесная пастанова МЗС і МУС была прынятая 23 чэрвеня 2023 года. У ёй запісаны абавязак грамадзянам Беларусі прадстаўляць у адпаведныя органы МЗС і МУС інфармацыю аб наяўнасьці ў іх грамадзянства, віду на жыхарства, «іншага дакумэнта», які прадстаўляе правы на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі ці нацыянальнай прыналежнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG