Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са жніўня 2020-га колькасьць грамадзян Беларусі, якія маюць польскія дакумэнты, вырасла больш як утрая


Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, Варшава. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю, Варшава. Ілюстрацыйнае фота

Паводле нефармальных ацэнак польскіх дзяржаўных органаў, у Польшчы цяпер могуць знаходзіцца больш за 300 тысяч грамадзян Беларусі, паведамляе Цэнтар беларускай салідарнасьці. Каля 57% зь іх — мужчыны.

Згодна з інфармацыяй польскай Управы ў справах іншаземцаў, на 30 чэрвеня 2023 году ў Польшчы жыла 91 тысяча грамадзян Беларусі, якія маюць дзейны польскі дакумэнт, што дае права знаходзіцца на тэрыторыі краіны, паведаміла на брыфінгу кіраўніца дэпартамэнту прававой дапамогі Цэнтру беларускай салідарнасьці Вольга Дабравольская.

Паводле яе, у жніўні 2020 году такіх грамадзян было ўсяго каля 28 тысяч. Гэта значыць, за няпоўныя тры гады іх стала больш у 3,25 раза.

Пачынаючы з 2021 году польскі бок прыняў 81 тысячу пазытыўных рашэньняў аб выдачы відаў на жыхарства для грамадзян Беларусі, яшчэ 8,5 тысячы чалавек адмовілі ў атрыманьні часовага дазволу на жыхарства за той жа пэрыяд.

Крыху больш за 48 тысяч грамадзян Беларусі маюць часовы дазвол на жыхарства ў Польшчы, амаль 36 тысяч — сталы. Больш як 5 тысячам беларусам прадаставілі дадатковую абарону, 1022 чалавекі маюць дазвол на знаходжаньне доўгатэрміновага рэзыдэнта ЭЗ, 463-м далі статус уцекача, 445-м — часовую абарону.

Калі да падзей 2020 году праца ў Польшчы была падставай для падачы 75% заяваў для атрыманьня беларусамі пасьведчаньня на права жыхарства, дык цяпер яе доля скарацілася да 54%. 28% заяваў падаюць «зь іншых прычын» (у асноўным гуманітарных), 15% — у мэтах узьяднаньня сям’і і 3% — на вучобу.

У пэрыяд з 10 жніўня 2020 па 30 чэрвеня 2023 году МЗС Польшчы выдала грамадзянам Беларусі 52 436 «гуманітарных» візаў, яшчэ 113 906 візаў — у рамках праграмы Poland Business Harbour, якая дазваляе фрылянсэрам, стартапам, малым і сярэднім прадпрыемствам апэратыўна пераехаць у Польшчу.

З 2021 году беларусы сталі самай буйной групай, якая падае заявы аб атрыманьні міжнароднай абароны ў Польшчы. Агульная колькасьць такіх заяваў, пачынаючы з 30 верасьня 2020 году, склала 7437. Пік прыпаў на 2022 год (3132 звароты). Адмову атрымалі 56 чалавек. З 24 лютага 2022 году (дата ўварваньня Расеі ва Ўкраіну) па 30 чэрвеня 2023 году па міжнародную абарону зьвярнуліся 4426 грамадзян Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Падсумаваньне тыдня на Свабодзе – у адным суботнім лісьце! Усе эксклюзіўныя і важныя публікацыі за тыдзень – у нашай эмэйл-рассылцы: так вы ніколі не прапусьціце самае цікавае!

Дык падпісвайцеся!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG