Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны: Крэмль будзе выкарыстоўваць кожнага расейскага і беларускага спартоўца ў якасьці зброі сваёй прапаганды


Парыж
Парыж

«Няма сумненьняў у тым, што Крэмль будзе выкарыстоўваць кожнага расейскага і беларускага спартоўца ў якасьці зброі ў сваёй прапагандысцкай вайне», – гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны, апублікаванай на сайце ўстановы ў сувязі з допускам на Алімпіяду 2024 года атлетаў РФ і Беларусі. Пра гэта піша «Позірк».

Украінскі МЗС назваў «памылковым» адпаведнае рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

Сьцьвярджаецца, што ўкраінскі бок «даводзіў да МАК рызыкі такога рашэньня», бо «беларускія і асабліва расейскія спартоўцы даволі часта прадстаўляюць спартыўныя арганізацыі, зьвязаныя з узброенымі сіламі Расейскай Фэдэрацыі».

«МАК плянуе выпусьціць на міжнародныя спартыўныя арэны спартоўцаў, якія ня толькі сымпатызуюць забойствам украінскіх жанчын і дзяцей, але і, верагодна, прымаюць непасрэдны ўдзел у гэтых страшных злачынствах», – падкрэсьліваецца ў заяве.

На думку ведамства, «Масква ня будзе падымаць белых нэўтральных сьцягоў на спаборніцтвах, як гэта ўяўляе МАК, а будзе дэманстраваць трыюмф здольнасьці пазьбегнуць адказнасьці за разьвязваньне найбуйнейшага ўзброенага канфлікту ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны».

МЗС Украіны ўсклаў на МАК адказнасьць «за заахвочваньне Расеі і Беларусі да працягу ўзброенай агрэсіі супраць Украіны».

8 сьнежня МАК дазволіў удзельнічаць у АГ-2024 беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе. У той жа час, згодна з дакумэнтам, чыноўнікі і дзяржаўныя служачыя абедзьвюх краін ня будуць запрошаныя або акрэдытаваны на Алімпіяду, роўна як і «каманды спартоўцаў зь беларускім або расейскім пашпартам». Пад забаронай застаюцца гімн, сьцяг, адпаведная каляровая гама і любыя іншыя сымбалі Беларусі і РФ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG