Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе могуць зьнішчыць тысячы тонаў какавы і кавы праз новы закон аб высяканьні лясоў


Какава-боб на фэрме ў Кот-д’Івуар
Какава-боб на фэрме ў Кот-д’Івуар

Усё праз тое, што вялікая колькасьць какава-бабоў і зерняў кавы зьбіраюцца з дапамогай дзіцячай працы.

Сотні тысяч тон кавы і какавы, якія захоўваюцца на складах краін Эўразьвязу, могуць зьнішчыць праз уступленьне ў сілу закону аб высяканьні лясоў, які прынялі ў чэрвені, піша Financial Times.

Закон прадугледжвае забарону на рэалізацыю прадукцыі, для вытворчасьці якой даводзілася высякаць трапічныя лясы або эксплюатаваць дзіцячую працоўную сілу. Уступіць у сілу закон у наступным годзе.

Гэта значыць, што значная частка кавы, какавы, пальмавага алею і каўчуку, вырабленых і пастаўленых у ЭЗ, будзе зьнішчана.

Цяпер на эўрапейскіх складах захоўваецца больш за 200 тысяч тонаў какавы і 150 тысяч тонаў кавы. Паводле зьвестак Financial Times, ня ўсе гэтыя тавары пасьпеюць прайсьці мытнае афармленьне і затрымаюцца на мытных складах на год-паўтара, што лічыцца нармальнай практыкай.

Наступствамі новага закону можа стаць дэфіцыт кавы і шакаляду ва ўсім Эўразьвязе.

Міжкантынэнтальная біржа (ICE), адна з асноўных пляцовак для гандлю ф’ючарсамі (стандартызаваны тэрміновы кантракт паміж двума бакамі, адзін зь якіх абавязуецца прадаць базісны актыў, а іншы абавязуецца яго аплаціць) на каву і какаву, і Міжнародны гандлёвы цэнтар ужо папярэдзілі пакупнікоў, што кава і какава, якія захоўваюцца ў Эўразьвязе падчас пераходнага пэрыяду, які працягнецца да сьнежня 2024 году, могуць прызнаць не адпаведнымі патрабаваньням.

Вядома, што больш за 70% какавы ў сьвеце вырабляюць Кот-д’Івуар і Гана, дзе высякаюць трапічныя лясы і выкарыстоўваюць дзіцячую працу.

Асноўныя вытворцы кавы — Бразылія, Інданэзія, Віетнам і Калюмбія — вядомыя высяканьнем трапічных лясоў і таксама выкарыстоўваюць працу дзяцей. Напрыклад, у Гане 5-гадовыя дзеці зьбіраюць какава-бабы для кампаніі Mars, якая вырабляе M&M’s і Snickers.

Цяпер у рамках барацьбы за кліматычны дабрабыт, якую вядзе Эўразьвяз, імпартэры мусяць прадастаўляць зьвесткі аб геалякацыі сваіх тавараў. Калі высьветліцца, што ў раёнах здабычы высякаюць трапічныя лясы, такую прадукцыю ня прымуць на эўрапейскі рынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG