Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў судзяць былога палітвязьня Плескацэвіча за бел-чырвона-белую сымболіку на доме


Аляксандар Плескацэвіч, архіўнае фота
Аляксандар Плескацэвіч, архіўнае фота

Раней мужчыну ўжо прысудзілі 2 гады «хіміі» (абмежаваньне волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу) за «хуліганства».

У Берасьцейскім абласным судзе з 28 лістапада разглядаюць новую крымінальную справу супраць былога палітвязьня Аляксандра Плескацэвіча.

Яго абвінавачваюць у нанясеньні бел-чырвона-белай сымболікі на вокны і рог фасаду дому паводле ч. 1 арт. 130-1 («Рэабілітацыя нацызму») і ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») КК. Раней Плескацэвіча пакаралі 2 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за бел-чырвона-белыя надпісы і прызнаньне ў любові да Сьвятланы Ціханоўскай (арт. 339 КК).

Па артыкуле 130-1 яму пагражае да 5 год турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG