Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейны прэзыдэнт Літвы заявіў аб намеры балятавацца на другі тэрмін. Што ён казаў пра Беларусь і беларусаў?


Гітанас Наўседа на адкрыцьці офісу Радыё Свабода ў Вільні. Архіўнае фота
Гітанас Наўседа на адкрыцьці офісу Радыё Свабода ў Вільні. Архіўнае фота

Цяпер Гітанас Наўседа зьяўляецца найбольш папулярным палітыкам у Літве. Паводле кампаніі Vilmorus, 64,6% рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць ягоную дзейнасьць, і толькі 16,4 % ставяцца да яго нэгатыўна.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў аб сваім удзеле ў чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў траўні 2024 году.

«Я настроены і гатовы прадоўжыць пачатую працу. Я буду ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Літоўскай Рэспублікі ў траўні 2024 году», — заявіў Гітанас Наўседа на прэсавай канфэрэнцыі 7 сьнежня.

Выданьне Delfi адзначыла, што цяпер Гітанас Наўседа зьяўляецца найбольш папулярным палітыкам у Літве. Паводле кампаніі Vilmorus, 64,6% рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць ягоную дзейнасьць, і толькі 16,4% ставяцца да яго нэгатыўна.

Гітанас Наўседа таксама займае першае месца ў апытаньні аб тым, хто найлепш прадстаўляе інтарэсы выбарнікаў.

Што Наўседа казаў пра Беларусь

Гітанас Наўседа неаднаразова заяўляў аб неабходнасьці ўніфікацыі абмежаваньняў для грамадзян Беларусі і Расеі. Ён лічыць, што такія абмежаваньні павінны быць аднолькавыя для беларусаў і расейцаў.

Першага сьнежня літоўскі прэзыдэнт разам са сваімі калегамі з Латвіі і Польшчы Эдгарам Рынкевічсам і Анджэем Дудам байкатавалі агульнае фатаграфаваньне на сустрэчы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб зьмяненьні клімату COP28 у Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, бо ў ім удзельнічаў Аляксандар Лукашэнка.

Сёлета Гітанас Наўседа заклікаў NATO умацаваць усходні флянг пасьля мяцяжу вагнэраўцаў у Расеі і перамяшчэньня ПВК «Вагнэр» у Беларусь.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG