Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі часопіс Time назваў «чалавекам году» сьпявачку Тэйлар Сьвіфт


Тэйлар Сьвіфт
Тэйлар Сьвіфт

Часопіс Time выбраў «чалавека 2023 году». Ім стала амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт. У адыходзячым годзе яе папулярнасьць пабіла ўсе папярэднія рэкорды.

Акрамя Сьвіфт, у шорт-лісьце кандыдатаў на «чалавека году» былі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, лідэр Кітаю Сі Цзіньпін, генэральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман, кароль Вялікай Брытаніі Карл III і лялька Барбі — гераіня фільма Грэты Гервіг «Барбі», які стаў самым касавым сёлета.

Таксама ў шорт-лісьце згадваліся пракуроры, якія выступаюць на судовых працэсах супраць былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, і кіраўнік Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Джэрам Паўэл.

Тэйлар Сьвіфт, выканаўца і аўтарка песень, — адна з самых прадаваных артыстаў у сьвеце: у яе прададзена больш за 200 мільёнаў кружэлак. Яна 12-разовая ляўрэатка прэміі «Грэмі», уладальніца 40 узнагародаў American Music Awards і мноства іншых узнагарод. Адзначаецца, што даходы ад яе канцэртных тураў перавышаюць фінансавыя паказчыкі многіх невялікіх краінаў, а яе ўнёсак у эканоміку ЗША, у тым ліку і прыбытак, які атрымліваюць канцэртныя залі, гатэлі і турыстычная інфраструктура ў гарадах, дзе праходзяць канцэрты, — робяцца значнай часткай ВУП.

Летась «чалавекам году» Time назваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG