Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вашынгтоне сустрэлася з кангрэсмэнамі ЗША. ФОТА

Сьвятлана Ціханоўская з сваімі паплечнікамі на сустрэчы з сэнатарамі Джын Шагін, Крыстафэрам Сьмітам і Дэнам Саліванам. Вашынгтон, 5 сьнежня 2023
Сьвятлана Ціханоўская з сваімі паплечнікамі на сустрэчы з сэнатарамі Джын Шагін, Крыстафэрам Сьмітам і Дэнам Саліванам. Вашынгтон, 5 сьнежня 2023

Ціханоўская правяла сустрэчы зь сябрамі беларускага кокусу Палаты прадстаўнікоў ЗША Крысам Сьмітам і Білам Кітынгам, і асобна – з групай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў Сэнаце ЗША.

Удзел у сустрэчы таксама бралі прадстаўніца Каардынацыйнай рады Тацяна Марыніч і жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

Падчас сустрэчы гаворка ішла пра вызваленьня беларускіх палітвязьняў, а таксама доступ да палітзьняволеных празь міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Міжнародны Чырвоны Крыж і ААН.

Абмяркоўвалі таксама падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ Беларусі, новы амэрыканскі Акт у абарону дэмакратыі ў Беларусі, прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША для Беларусі, а таксама наданьне беларусам статусу часовай абароны ў ЗША.

Сьвятлана Ціханоўская з Натальляй Пінчук
Сьвятлана Ціханоўская з Натальляй Пінчук

Вечарам у Вашынгтоне адбыўся ўрачысты прыём з нагоды запуску Стратэгічнага дыялёгу з удзелам беларускай дэлегацыі, а таксама сустрэчы з былым намесьнікам дзяржсакратара ЗША Стывэнам Бегунам, былым амбасадарам ЗША у Беларусі Дэніелам Спэкгардам.

Сьвятлана Ціханоўская з Крыстафэрам Сьмітам
Сьвятлана Ціханоўская з Крыстафэрам Сьмітам

Днём Сьвятлана Ціханоўская, Валер Кавалеўскі, а таксама прадстаўніца Каардынацыйнай рады і сястра Марыі Калесьнікавай Тацьцяна Хоміч правялі брыфінг для амэрыканскай экспэртнай супольнасьці ў цэнтры Brookings.

​
XS
SM
MD
LG