Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газавы балён узарваўся ў доме ў Полацкім раёне. Ёсьць пацярпелыя


Пацярпелы ад выбуху дом у Полацкім раёне, 5 сьнежня 2023 году
Пацярпелы ад выбуху дом у Полацкім раёне, 5 сьнежня 2023 году

Пацярпелых ад выбуху расьселяць да канца дня, паведамляе МНС.

Газавы балён у васьмікватэрным доме ў вёсцы Захарнічы Полацкага раёну ўзарваўся 5 сьнежня ў 19:30. Супрацоўнікі МНС дасталі з-пад завалаў мужчыну 1976 году нараджэньня. Да іх прыезду відавочцы дасталі жанчыну 1940 года нараджэньня. Пацярпелых шпіталізавалі. 11 жыхароў дому (4 сям’і) эвакуавалі, паведамілі МНС і старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч.

Спэцыялісты «Полацкгазу» выявілі, што цэласнасьць устаноўкі звадкаванага газу і дзьвюхфаеркавай пліты не парушаная.

Пазьней стала вядома, што пацярпелы ад выбуху дом у Захарнічах расьселяць да канца дня. Яго жыхарам запрапануюць часовае жыльлё, паведаміла прэс-служба Віцебскага аблвыканкаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG