Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі наклалі 145 арыштаў на маёмасьць у сябраў Каардынацыйнай Рады


Генадзь Казакевіч
Генадзь Казакевіч

Намесьнік міністра ўнутраных справаў – начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч у эфіры тэлеканала АНТ пракамэнтаваў ператрусы па крымінальнай справе Каардынацыйнай рады.

Паводле Казакевіча, за апошні тыдзень сілавікі правялі больш за 130 ператрусаў і 145 накладаньняў арышту на маёмасьць у сябраў Каардынацыйнай рады.

«Каардынацыйная рада прызнаная экстрэмісцкім фармаваньнем у нашай краіне, узбуджаная крымінальная справа, якая расьсьледуецца Сьледчым камітэтам і з санкцыі пракуратуры. То бок на абсалютна законных падставах мы выконваем даручэньні сьледзтва. Важна тое, што мы ўбачылі, – кватэры, машыны, дамы, дачы», – адзначыў Генадзь Казакевіч.

Экстрэмісцкімі фармаваньнямі ўлады другі год запар прызнаюць любыя арганізацыі, СМІ і асяродкі, якія дапускаюць крытыку рэжыму Лукашэнкі.

Намесьнік міністра дадаў, што ёсьць асаблівы парадак вытворчасьці па тых абвінавачаных і асуджаных, якія знаходзяцца за мяжой. Дзяржава мае права накласьці спагнаньне на іх маёмасьць.

У чым абвінавачваюць сяброў Каардынацыйнай рады?

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сілавікі прыходзяць да людзей, нібыта зьвязаных з КР, з пастановамі на ператрус паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • здрада дзяржаве (арт. 356 КК);
  • змова або іншыя дзеяньні з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357 КК);
  • заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК);
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім (арт. 361-1);
  • фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-2 КК);
  • садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4 КК).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG