Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група Рады Эўропы па Беларусі стварыла плян навучаньня беларускіх прадстаўнікоў на два гады


Пасяджэньне Рады Эўропы, архіўнае фота
Пасяджэньне Рады Эўропы, архіўнае фота

Па выніках пасяджэньня ў Страсбургу група склала папярэдні плян мерапрыемстваў на 2024–2025 гады.

Беларускія дэмакратычныя сілы на сустрэчы прадстаўлялі дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у моладзевай палітыцы і справах студэнтаў Маргарыта Ворыхава, спэцыяльны дарадца Аляксандар Шлык ды іншыя. Як паведаміла Ворыхава «Позірку», заплянаваныя мерапрыемствы «ахопліваюць розныя вобласьці».

«У сукупнасьці яны накіраваныя на пашырэньне правоў і магчымасьцяў беларускай грамадзянскай супольнасьці, юрыстаў, журналістаў і моладзі шляхам прадастаўленьня ведаў, навыкаў і падтрымкі пры прапагандзе правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасьцяў і рэформаў кіраваньня ў Беларусі», — адзначыла дарадца Ціханоўскай.

У пляне пяць разьдзелаў і 11 пунктаў

У частцы «забесьпячэньня правоў чалавека і асноўных свабод» заплянаваны чатыры напрамкі дзейнасьці кантактнай групы:

  • сэмінары па «павышэньні дасьведчанасьці і нарошчваньні патэнцыялу па стандартах Рады Эўропы з апірышчам у Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека (ЭКПЧ) і досьведзе Вэнэцыянскай камісіі для беларускіх юрыстаў і праваабаронцаў»;
  • візыты беларускіх юрыстаў у Страсбург і дзяржавы-сябры Рады Эўропы «для разуменьня прымяненьня ЭКПЧ і функцыянаваньня дэмакратычных інстытутаў»;
  • адукацыйныя курсы ў галіне правоў чалавека для юрыстаў і праваабаронцаў, а таксама онлайн-заняткі для студэнтаў;
  • майстар-клясы і сэмінары ў падтрымку скасаваньня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі з прыцягненьнем маладых актывістаў і ініцыятыў грамадзянскай супольнасьці.

У рамках супрацоўніцтва з Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы (ПАСЭ) кантактная група правядзе мерапрыемствы для «ўмацаваньня палітычнага дыялёгу» і «пашырэньня ўплыву беларускіх дэмакратычных сіл». Будзе ўдзел у сэсіях асамблеі, сустрэчах, слуханьнях і сэмінарах, а таксама азнаямленчыя паездкі і пераклад дакумэнтаў ПАСЭ на беларускую мову.

Кантактная група таксама заплянавала ўдзел дэмакратычных сілаў Беларусі ў дзейнасьці Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы. Тут прапануецца фармат «сэмінараў па стандартах мясцовага самакіраваньня і прасоўваньня Эўрапейскай хартыі мясцовага самакіраваньня».

Асобны разьдзел пляну датычыцца дзеяньняў у падтрымку гендарнай роўнасьці і процідзеі любым формам дыскрымінацыі. Мерапрыемствы па гэтай тэматыцы будуць прысьвечаны вывучэньню антыдыскрымінацыйнага эўрапейскага заканадаўства.

Маргарыта Ворыхава падкрэсьліла, што плян кантактнай групы будзе дапрацоўвацца. Яго зацьвярджэньне чакаецца не пазьней за 24 студзеня.

Кантактная група Рады Эўропы па Беларусі дзейнічае зь лістапада 2022 году. Зь беларускага боку туды ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці. У кастрычніку сёлета Рады Эўропы прадаставіла дэмакратычным сілам Беларусі асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG