Праваабаронцы высьветлілі, хто падпісаў пастановы на ператрусы ў «справе Каардынацыйнай рады»

Сяргей Хмарук
Сяргей Хмарук

Шэраг ператрусаў у сяброў Каардынацыйнай рады прайшоў у Беларусі 28 лістапада.

Пастановы на ператрусы ў «справе Каардынацыйнай рады» падпісаў намесьнік генэральнага пракурора Сяргей Хмарук, піша «Вясна».

Ён зрабіў гэта 20 лістапада — за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Хмарук — нарадзінец Украіны, які з 1994 году працуе ў беларускай сыстэме органаў пракуратуры. У 2021 годзе яго прызначылі на пасаду намесьніка генэральнага пракурора краіны.

У «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне — у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасьць, а ім самім інкрымінавалі шэсьць артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Пазьней улады заявілі, што маёмасьць, арыштаваную ў сяброў КР і зьвязаных зь ёй людзей, могуць сканфіскаваць.

​
XS
SM
MD
LG