Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты парлямэнту Малдовы правялі пікет у падтрымку беларускіх палітвязьняў


Парлямэнт Малдовы, архіўнае фота
Парлямэнт Малдовы, архіўнае фота

Адзін з плякатаў быў прысвечаны зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і палітвязьням, якія загінулі ў турмах.

Дэпутаты прыйшлі да амбасады Беларусі ў Кішынёве, інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Пікет зладзілі ўдзельнікі парлямэнцкай групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Сваімі плякатамі на румынскай, ангельскай і расейскай мовах дэпутаты нагадалі пра палітычных вязьняў у краіне.

Адно з пасланьняў яны прысьвяцілі праваабаронцу і ляўрэату Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, яшчэ адзін плякат — памерлым у турмах грамадзкаму дзеячу Вітольду Ашурку і мастаку Алесю Пушкіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG