Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BySol за тыдзень сабраў звыш 20 тысяч эўра на калядныя падарункі дзецям палітвязьняў


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

У Беларусі на сёньня 1452 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю (паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай).

Беларускі фонд салідарнасьці BySol сабраў больш за 20 тысяч эўра для правядзеньня каляднай акцыі «Трэба цуды? Зробім цуды!» для дзяцей, у якіх хтосьці з бацькоў знаходзіцца за кратамі з палітычных матываў.

«Для нас, Беларускага фонду салідарнасьці BySol, важна, каб у гэтыя часы ў сем’ях палітзьняволеных сьвята адбылося, нягледзячы ні на што», — адзначаецца ў паведамленьні на афіцыйным сайце ініцыятывы.

Першапачаткова заяўлялі, што на падарунак для кожнага дзіцяці будзе выдзелена 100 эўра.

Фонд BySol штогод ладзіць акцыі, каб дзеці палітычных зьняволеных мелі магчымасьць атрымаць дапамогу ад неабыякавых людзей, пакуль іх бацькі ня могуць быць побач. «Вельмі натхняе, што так шмат беларусаў, якім не ўсё адно. Бо, толькі дапамагаючы адно адному, падтрымліваючы тых, каму складана, мы дорым дзецям будучыню, якой жадаем для саміх сябе», — адзначылі ў фондзе.

Па стане на 23 лістапада ў Беларусі 1452 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю (паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай). Акрамя таго, па стане на канец кастрычніка яшчэ каля 1300 палітвязьняў з 2020 году ўжо выйшлі на волю ў сувязі з адбыцьцём тэрміну пакараньня, зьмяненьнем меры стрыманьня, прызначэньнем у судзе пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем волі, або ў сувязі з памілаваньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG