Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве пасьля заявы аб дзейнасьці КДБ зноў заклікаюць да ўніфікацыі санкцыяў супраць расейцаў і беларусаў


Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота
Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота

Раней ва ўрадзе Літвы заяўлялі, што ня бачыць падставаў скасоўваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі.

Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла аб неабходнасьці зноў абмеркаваць уніфікацыю абмежаваньняў для грамадзян Расеі і Беларусі.

«Мяркую, што варта вярнуцца да гэтых дыскусіяў і яшчэ раз пагаварыць з парлямэнтарамі, бо ёсьць новыя абставіны, якія неабходна ацаніць. Гэтыя дыскусіі працягваюцца, асабліва пасьля таго, як Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі публічна падаў грамадзкасьці свае аргумэнты, паказваючы рэальныя пагрозы», — працытавала Агне Білатайце выданьне delfi.lt.

У канцы кастрычніка прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла аб намеры прапанаваць парлямэнту працягнуць да траўня 2024 году абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеныя сёлета ў красавіку. Кіраўніца літоўскага ўраду ня выключыла, што ў працэсе разгляду ў Сейме пытаньня аб працягу дзеяньня закону дэпутаты змогуць прапанаваць больш жорсткія абмежаваньні.

У лістападзе кіраўнік Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Дарус Яўнішкіс заявіў, што спэцслужбы Беларусі ўзмацнілі сваю працу на літоўскай тэрыторыі.

Дэпартамэнт міграцыі пры МУС Літвы паведаміў, што з канца лістапада 2022 году Літва прызнала 1644 беларусаў «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG