Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША былога паліцыянта, асуджанага за забойства Джорджа Флойда, паранілі нажом у турме


Эрык Шовін у судзе, чэрвень 2021
Эрык Шовін у судзе, чэрвень 2021

У амэрыканскім штаце Арызона былы паліцыянт Дэрэк Шовін, асуджаны за забойства Джорджа Флойда, атрымаў нажавое раненьне ў турме, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на офіс генэральнага пракурора Кіта Элісана.

Паводле Элісана, Шовіна даставілі ў бальніцу і ён знаходзіцца ў стабільным стане.

Крыніца тэлеканалу Sky News у праваахоўных органах паведаміла, што Шовін быў «сур’ёзна паранены». Паводле зьвестак прадстаўніка офісу генэральнага пракурора, ён «выжыве».

Адвакат экс-паліцыянта Грэг Эрыксан заявіў, што даведаўся аб нападзе са СМІ, аднак яму пакуль не ўдалося зьвязацца з кіраўніцтвам турмы. Раней ён настойваў, каб яго падабароннага не зьмяшчалі ў агульную камэру, бо ён можа стаць «мішэньню».

Джордж Флойд памёр 25 траўня 2020 году. Ён купіў пачак цыгарэт у краме Мінэапалісу за, як палічыў прадавец, фальшывую 20-даляравую купюру. Флойд адмовіўся вяртаць цыгарэты, і прадавец выклікаў паліцыю. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэньня, надзелі на яго кайданкі і паспрабавалі пасадзіць яго ў машыну, але Флойд супраціўляўся. У выніку Шовін стаў каленам на шыю Флойда і прастаяў так больш за дзевяць хвілін, нават калі мужчына перастаў рухацца. Праз кароткі час у шпіталі зафіксавалі сьмерць Флойда.

У 2021 годзе Шовін быў прыгавораны да 22,5 гадоў пазбаўленьня волі за забойства Флойда, пазьней яму далі 21 год турэмнага зьняволеньня за парушэньне грамадзянскіх правоў забітага. Абодва тэрміны ён адбывае адначасова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG