Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аб расейскай шпіёнскай сетцы ў Польшчы, у якой былі і беларусы, перадалі ў суд


Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Польская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Абвінавачаных 16 чалавек. Ім пагражае 10 гадоў зьняволеньня.

Люблінскае аддзяленьне Дэпартамэнту арганізаванай злачыннасьці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне накіравала ў суд справу аб шпіёнскай сетцы, якая працавала на расейскія спэцслужбы. Абвінавачаных 16 чалавек, ім пагражае 10 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляе прэс-служба пракуратуры Польшчы.

Сярод затрыманых чацьвёра беларусаў: Марыя Мядзьведзева, Мікалай Маскаленка, Уладзіслаў Пасьміцюха і Міхаіл А.

Пра першых трох затрыманых у сакавіку расказалі ў сюжэце беларускай тэлевізіі. У жніўні затрымалі 39-гадовага Міхаіла А, грамадзяніна Беларусі, нагадвае выданьне «Медиазона».

Паводле інфармацыі сьледзтва, абвінавачаныя дзейнічалі са студзеня па сакавік 2023 года. Выяўлялі крытычна важную інфраструктуру (у тым ліку вайсковыя аб’екты і марскія парты) у Белай Падляскай, Хэлме, Пярэмышлі, Жэшаве, Варшаве і іншых польскіх гарадах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG