Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі завяршыўся суд над мафіёзным сындыкатам «Ндрангета», які доўжыўся 3 гады


Пракурор Нікола Гратэры падчас суду над групоўкай Ндрангета (архіўнае фота)
Пракурор Нікола Гратэры падчас суду над групоўкай Ндрангета (архіўнае фота)

Судовы працэс над 350 абвінавачанымі праходзіў у спэцыяльна пабудаваным будынку ў горадзе Лямецыя-Тэрмэ ў Калябрыі, каб гарантаваць павышаную бясьпеку.

Каля траціны абвінавачаных апраўдалі. Астатніх суд прыгаварыў агулам да больш як да 2200 гадоў турэмнага зьняволеньня. Адно толькі абвяшчэньне выраку доўжылася больш за паўтары гадзіны, піша The Guardian.

Сярод асуджаных — як мінімум двое высокапастаўленых членаў мафіёзнай групоўкі. Кожны атрымаў па 30 гадоў турмы. 11 гадоў правядзе за кратамі і іх саўдзельнік, 70-гадовы былы адвакат Джанкарлё Пітэлі.

  • «Ндрангета» (калябрыйская мафія, паходжаньне назвы цьмянае. Адна з этымалёгіяў выводзіць яе ажно з старажытнагрэцкага ἀνδραγαθἰα «адвага», — РС) — лічыцца адным з самых магутных злачынных сындыкатаў у сьвеце, яна распаўсюджвае свой уплыў на Паўночную Эўропу, Паўднёвую Амэрыку і ЗША і валодае амаль поўнай манаполіяй на імпарт какаіну ў Эўропу. Яе штогадовыя даходы вылічаюцца дзясяткамі мільярдаў эўра.
  • Цэнтрам мафіёзнай групоўкі быў невялікі горад Віба-Валентыя, які кантраляваў клан Манкуза. Аднак сам Люіджы Манкуза ў лік абвінавачаных на гэтым працэсе ня трапіў. Яго будуць судзіць асобна.

Пры гэтым галоўным сьведкам на працэсе быў яго пляменьнік Эмануэле Манкуза. Менавіта ён раскрыў сакрэты клану ў абмен на абарону паліцыі.
Расьсьледаваньне пачалося яшчэ ў 2016 годзе і пашырылася як мінімум на 11 рэгіёнаў Італіі. Усяго ў ім было задзейнічана звыш 2500 афіцэраў паліцыі.

Пошукамі верхаводаў займалася элітнае падразьдзяленьне італьянскай паліцыі — верталётная эскадрыльля карабінэраў «Паляўнічыя Сыцыліі».
Сярод арыштаваных, абвінавачаных і асуджаных былі ня толькі непасрэдныя чальцы мафіёзнай групоўкі, але і палітыкі, якія супрацоўнічалі зь імі.

Некаторых зь іх арыштавалі ў Нямеччыне, Швайцарыі і нават Баўгарыі.
Суду былі прадстаўлены шматлікія сьведчаньні вымаганьняў, карупцыі пры заключэньні дзяржаўных кантрактаў, незаконнага захоўваньня зброі, маніпуляцыі вынікамі мясцовых выбараў і хабарніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG