Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кепскі дзень у Менску» — брытанец напісаў дэтэктыў пра беларускую мафію


Хмарачосы ў Менску
Хмарачосы ў Менску

Джонатан Пінак, брытанскі праграміст і пісьменьнік, выпусьціў 300-старонкавы дэтэктыў пра Менск.

Пра гэта паведамляе выданьне The Village.

Кніга называецца Bad Day in Minsk і расказвае пра прыгоды Тома Ўінскомба. У кнізе і выкраданьні, і забойствы, і самагон, і нечаканыя павароты.

У Тома Ўінскомба сёньня дрэнны дзень. Апынуўшыся ў пастцы на вяршыні самага высокага хмарачоса ў Менску, пакуль проста пад ім некалькі мафіёзных груповак ладзяць сьмяротныя разборкі, ён разважае пра пасьлядоўнасьць падзеяў, якія прывялі яго сюды. Спачатку — няўдалы рэйд на сакрэтны камандны пункт, затым — цэнтар Чарнобыльскай зоны адчужэньня. Але цяпер больш важна, як выбрацца з палаючага хмарачоса жывым, бо адзіны чалавек, які можа дапамагчы, не размаўляе зь ім.

Новы дэтэктыў — чацьвёрты ў сэрыі «Матэматычныя загадкі» ад выдавецтва Farrago. У другой кнізе сэрыі («Праўда пра Арчы і Пі» — гэта пра Архімэда і Піфагора) таксама згадвалася беларуская мафія.

Вобраз Беларусі як змрочнага закутка сьвету, дзе ёсьць раздольле мафіі, кілерам і бандытам, апошнім часам нярэдка выкарыстоўваецца і ў заходнім кінэматографе.

Сцэна зь фільму «John Wick: Chapter 3 – Parabellum» (2017)
Сцэна зь фільму «John Wick: Chapter 3 – Parabellum» (2017)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG