Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча разьмясьціла на мяжы зь Беларусьсю батальён, узброены паўднёвакарэйскімі баявымі танкамі


Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак наведаў дывізію, якая ствараецца на мяжы зь Беларусьсю. 12 лістапада 2023
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак наведаў дывізію, якая ствараецца на мяжы зь Беларусьсю. 12 лістапада 2023

Польскі горад, у якім дысьлякуецца батальён, знаходзіцца за 33 кілямэтры ад мяжы зь Беларусьсю ў Берасьцейскай вобласьці.

Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў аб разьмяшчэньні танкавай брыгады на мяжы зь Беларусьсю.

«Гэты танкавы батальён тут, у Сямяцічах, будзе ўзброены танкамі К2. Гэта сучасныя танкі, якія былі распрацаваны ў ХХІ стагодзьдзі», — заявіў Марыюш Блашчак у часе сваёй сустрэчы з вайскоўцамі новастворанай вайсковай часткі на ўсходзе Польшчы.

«Мы ўсьведамляем пагрозы. Мы выдатна ўсьведамляем, што крамлёўскія ўладары разьвязалі вайну, бо хочуць аднавіць Расейскую імпэрыю. Гэта заўсёды было небясьпечна для народаў, якія жылі па суседзтве. Таму мы ствараем новыя вайсковыя часткі», — патлумачыў польскі міністар.

Сёлета ў жніўні Польшча заявіла аб намеры стварыць новыя вайсковыя часткі на выпадак агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Фармаваньне 1-й пяхотнай дывізіі пачалося ў верасьні 2022 году. У канчатковым выніку ў яе будуць уваходзіць 30 тысяч вайскоўцаў і яна будзе складацца з 12 вайсковых частак, у тым ліку 4 агульнавайсковых брыгад, артылерыйскай брыгады, 4 палкоў і 3 спэцыялізаваных батальёнаў. Яны будуць разьмешчаны ў гарнізонах у 4 ваяводзтвах.

У Міністэрстве абароны Польшчы паведамілі, што на ўзбраеньні новай дывізіі будуць паўднёвакарэйскія танкі K2, гаўбіцы Abrams і K9, бесьпілётныя комплексы Krabs і Gladius.

Сямяцічы знаходзіяцца за 33 кілямэтры ад мяжы зь Беларусьсю ў Берасьцейскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG