Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампаніі хочуць абавязаць перадаваць уладам дадзеныя пра сваіх пакупнікоў


Нацыянальны банк прапануе зьбіраць зьвесткі аб тым, як і якія тавары людзі бяруць у растэрміноўку.

Гэтая прапанова зьмяшчаецца ў праекце зьменаў закону аб крэдытных гісторыях, яны ўнесеныя на разгляд Палаты прадстаўнікоў, піша партал «Зеркало».

У 2015 годзе Нацбанк пачаў ацэньваць крэдытны рэйтынг беларусаў, выстаўляць адзнакі тым, хто жадае ўзяць крэдыт. Зыходзячы з гэтых адзнак, прэтэндэнтаў на крэдыты разьмяркоўваюць па катэгорыях ад А1 (ідэальны пазычальнік) да E3 (чалавек, якому крэдыт лепш не даваць). Прымаючы рашэньне аб выдачы крэдыту, камэрцыйныя банкі арыентуюцца, сярод іншага, і на гэтыя ацэнкі. Таксама ўлічваецца, ці не было пратэрмінаваных плацяжоў па крэдытах, ці ёсьць у чалавека іншыя пазыкі, ці не выступае ён паручыцелем за некага іншага.

У крэдытную гісторыю ўключаюць, сярод іншага, інфармацыю аб крэдытах, дамовах пазыкі, лізінгу.

Што прапануе зьмяніць Нацбанк

У крэдытную гісторыю жадаюць уключаць інфармацыю аб адтэрміноўках або растэрміноўках пры аплаце тавараў і паслуг у гандлёвых сетках і ў мабільных апэратараў. НББ тлумачыў, што гэтае патрабаваньне, калі яго ўвядуць, закране ў тым ліку мабільных апэратараў, а таксама такі буйны онлайн-гіпэрмаркет, як 21vek.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG