Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША заявілі, што санкцыямі хочуць спыніць маштабны расейскі праект для вытворчасьці звадкаванага газу


Завод вытворчасьці звадкаванага газу на Сахаліне (Расея). Ілюстрацыйнае фота
Завод вытворчасьці звадкаванага газу на Сахаліне (Расея). Ілюстрацыйнае фота

Праект «Арктык СПГ 2» прадугледжвае будаўніцтва трох тэхналягічных ліній для вытворчасьці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) агульнай магутнасьцю 19,8 мільёна тон за год і стабільнага газавага кандэнсату да 1,6 мільёна тон на год.

Урад ЗША ўвёў санкцыі супраць расейскіх кампаній, якія рэалізуюць найбуйнейшы праект для вытворчасьці звадкаванага газу «Арктык СПГ 2».

«На мінулым тыдні, напрыклад, мы ўвялі новыя санкцыі датычна „Арктык СПГ 2“ — ключавога праекту „Новатэка“ ў сфэры звадкаванага прыроднага газу. Наша мэта заключаецца ў тым, каб спыніць існаваньне гэтага праекту», — заявіў Джэфры Пает, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях энэргетыкі, паведаміў «Голас Амэрыкі».

Паводле яго, увядзеньне санкцый будзе адбывацца ў супрацы з партнэрамі па G7. ЗША ўжо пачалі ўводзіць санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праекту «Арктык СПГ 2», а Міністэрства фінансаў працягвае адсочваць усе зьвязаныя зь ім бізнэс-структуры.

Джэфры Пает мяркуе, што далейшы ціск альбо спыніць рэалізацыю праекту, альбо зробіць яго нерэнтабэльным.

Што вядома пра праект

Праект «Арктык СПГ 2» прадугледжвае будаўніцтва трох тэхналягічных ліній для вытворчасьці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) агульнай магутнасьцю 19,8 мільёна тон на год і стабільнага газавага кандэнсату да 1,6 мільёна тон на год.

Апэратарам праекту і ўласьнікам усіх яго актываў зьяўляецца ТАА «Арктык СПГ 2», супольнае прадпрыемства ПАТ «Новатэк» (60%), канцэрн TotalEnergies (10%), кітайскія карпарацыі CNPC (10%), CNOOC (10%), а таксама JAPAN ARCTIC LNG (кансорцыюм японскіх кампаній MITSUI і JOGMEC) (10%).

Капітальныя ўкладаньні для запуску праекту на ўсю магутнасьць ацэньваюцца ў эквіваленце 21,3 мільярда даляраў.

На канец 2021 году асноўнымі акцыянэрамі кампаніі «Новатэк» былі расейскія мільярдэры Леанід Міхельсон (24,8 %), Генадзь Цімчанка (23,5 %), «Газпром» (10,0 %), а таксама Total (19,4 %) — гэтая частка фактычна замарожаная з 2022 году, кампанія вырашыла сьпісаць актыў як страты.

Базавым рэсурсным цэнтрам праекту зьяўляецца радовішча, разьмешчанае на паўвостраве Гыдан у Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе, прыкладна за 70 кілямэтраў ад праекту «Ямал СПГ» праз Обскую губу.

Праект «Арктык СПГ 2» пачалі рэалізоўваць у 2018 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG