Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2023 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіраньняў


2023 год, па ўсім відаць, можа лічыцца самым гарачым у гісторыі, вынікае з апошніх дадзеных эўрапейскай Службы маніторынгу за зьмяненьнем клімату Copernicus, паведамляе DW.

Такую выснову кліматолягі зрабілі на падставе зьвестак за кастрычнік 2023 году, якія сьведчаць аб тым, што мінулы месяц стаў зь вельмі вялікім адрывам самым гарачым кастрычнікам за ўсю гісторыю назіраньняў.

У кастрычніку глябальная тэмпэратура паветра перавысіла на 0,4 градуса па Цэльсіі папярэдні вышэйшы паказчык таго ж месяца, зафіксаваны ў 2019 годзе, паведаміла намесьнік кіраўніка C3S Саманта Берджэс. Паводле яе, гэта «вельмі экстрэмальная» тэмпэратурная анамалія і «практычна напэўна» прывядзе да таго, што 2023 год у цэлым стане самым сьпякотным годам за ўсю гісторыю назіраньняў.

Вельмі высокая тэмпэратура паветра на плянэце зьяўляецца вынікам працягу выкідаў вялікага аб'ёму парніковых газаў у спалучэньні з прыроднай зьявай Эль-Ніньё (фаза Паўднёвай асцыляцыі, у якой вобласьць нагрэтых прыпаверхневых водаў у экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна ссоўваецца на ўсход. – рэд.). Дагэтуль самым сьпякотным годам у гісторыі лічыўся 2016-ы – яшчэ адзін год, у якім назіралася зьява Эль-Ніньё.

Сярэдняя глябальная тэмпэратура паветра ў паверхні Зямлі ў кастрычніку склала 15,3 градуса па Цэльсіі, што на 1,7 градуса вышэй, чым сярэдняя тэмпэратура таго ж месяца ў 1850-1900 гадах, якія служба Copernicus лічыць даіндустрыяльным пэрыядам. Тэмпэратура паверхні мора таксама была самай высокай за ўсю гісторыю назіраньняў.

Новыя ацэнкі экспэртаў Copernicus апублікаваныя за тры тыдні да пачатку ў Дубаі новай кліматычнай канфэрэнцыі ААН – COP28. на ёй амаль 200 краін маюць намер абмеркаваць прыняцьце больш рашучых мераў па барацьбе са зьмяненьнем клімату. Цэнтральным пытаньнем канфэрэнцыі стане магчымае рашэньне ўрадаў паэтапна адмовіцца ад спальваньня выкапневых відаў паліва.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG