Помнік ставяць каля расейскай амбасады ў Менску. Гэта адбываецца з ініцыятывы Расеі.
Год таму амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў абмяркоўваў ідэю паставіць помнік Аляксандру Неўскаму з патрыярхам Маскоўскім Кірылам (Гундзяевым).
У жніўні Грызлоў расказваў, што рабочыя пачалі заліваць пастамэнт, і што вышыня помніка зь ім разам складзе 11,5 мэтра.
У Беларусі ўжо ёсьць помнік Неўскаму, і знаходзіцца ён у Віцебску, пастаўлены на плошчы 1000-годзьдзя. Скульптурная кампазыцыя вышынёй 4 мэтры адлюстроўвае гістарычны факт: сустрэчу ў Віцебску князя Аляксандра са сваёй жонкай Аляксандрай з полацка-віцебскай галіны Рурыкавічаў і сынам Васілём. Пастамэнт пад помнік зьявіўся яшчэ ў 2011 годзе. Аднак праз крытыку помніка князю, які фактычна ня мае сувязі зь Віцебскам, усталяваньне кампазыцыі адкладалі. Урэшце помнік паставілі ў 2016 годзе на 1000-годзьдзе Віцебска. Віцебскі помнік мае вышыню 4 мэтры, у кампазыцыі князь выяўлены з жонкай Аляксандрай і сынам Васілём.
Аляксандар Неўскі (1220–1263) — князь Наўгародзкі, Цьвярскі, вялікі князь Кіеўскі, Уладзімірскі. Залічаны Расейскай праваслаўнай царквой да сьвятых.
У Мазыры пад пабудову царквы імя Неўскага плянавалі высячы частку вялікага лесапарку.