Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку інцыдэнту на Аршанскім мясакансэрвавым камбінаце пацярпелі 5 работнікаў, двое зь іх у цяжкім стане


Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабілі хуткай дапамогі
Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабілі хуткай дапамогі

Пяцёра работнікаў ААТ «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат» атрымалі траўмы ў выніку зрыву вечка вэртыкальнага аўтаклава для стэрылізацыі прадукцыі ў кансэрвавым цэху, паведаміла 1 лістапада прэс-служба Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі.

Паводле інфармацыі Цэнтру мэдычнага рэагаваньня Міністэрства аховы здароўя, ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаныя чэрапна-мазгавыя траўмы, тэрмічныя апёкі твару, цела, верхніх і ніжніх канцавінаў. Двое зь іх у цяжкім стане, у іх дыягнаставаныя апёкі 40–60% цела. У траіх — апёкі меншай ступені, іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Па выніках кансыліюмаў дзьвюх пацыентак зь цяжкімі траўмамі спэцыялісты рыхтуюць для транспартаваньня і пераводу на лячэньне ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтар пры БХМД у Менску.

Прычына інцыдэнту высьвятляецца.

Паводле папярэдніх зьвестак, супрацоўніца камбінату выконвала вытворчыя працэсы з аўтаклавам, у якім стэрылізавалася тушонка. Пры спробе ахаладжэньня абсталяваньня адбыўся выкід пары, якая знаходзілася пад высокім ціскам, распавялі ў Сьледчым камітэце.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG