Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запуск мэдыяхолдынгу «саюзнай дзяржавы» адкладаецца. Назвалі прычыну


Дзьмітрый Мезенцаў, 2019 год.
Дзьмітрый Мезенцаў, 2019 год.

«Канцэптуальныя разыходжаньні» паміж беларускім і расейскім бакамі перашкаджаюць стварэньню мэдыяхолдынгу гэтак званай «саюзнай дзяржавы», заявіў дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» Дзьмітрый Мезенцаў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1».

Мезенцаў сказаў, што ў бакоў ёсьць рознагалосьсі наконт бачаньня таго, «якой павінна быць сетка вяшчаньня, які павінен быць масіў інфармацыі і празь якія сродкі».

«Гэтыя спрэчкі яшчэ ня скончаныя, але я думаю, што абавязаньні ў рамках рэалізацыі даручэньняў старшыні вышэйшага дзяржаўнага савету [«саюзнай дзяржавы»] для нас — гэта прамое даручэньне паскорыць такую працу», — цытуе Мезенцава «Позірк».

У ліпені 2023 году Міністэрства лічбавага разьвіцьця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што мэдыяхолдынг «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» зьявіцца не раней за 2024 год.

З ідэяй стварыць мэдыяхолдынг так званай «саюзнай дзяржавы» Аляксандар Лукашэнка выступіў 4 лістапада 2021 году ў Маскве, калі зацьвярджаліся саюзныя праграмы. Тады меркавалася, што структура зьявіцца да канца 2022 году, але гэтага не адбылося.

9 студзеня 2023 году на сустрэчы зь Мезенцавым Лукашэнка назваў новыя тэрміны: «Мэдыяхолдынг сёлета, пажадана ў першай палове году, павінен запрацаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG