Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы» расказаў, колькі ўкраінскіх дзяцей прывезьлі ў Беларусь з «ДНР» і «ЛНР»


Дзьмітрый Мезенцаў, архіўнае фота.
Дзьмітрый Мезенцаў, архіўнае фота.

Больш за 2 тысячы дзяцей з самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» пабывалі ў аздараўленчых лягерах у Менскай вобласьці.

Аб гэтым расказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзьмітрый Мезенцаў, піша БЕЛТА.

«Рэжым апякунства, рэжым узгадненьня з бацькамі права пераезду дзяцей у Беларусь выконваўся ў поўнай меры... Аднаму зь кіраўнікоў дзіцячай установы Міністэрства адукацыі ЛНР (самаабвешчанай. — Рэд.) рыхтавала даверанасьць на права пераезду 30 дзяцей-сірот у Беларусь з гарантаваным вяртаньнем», — цытуе Мезенцава Zerkalo і нагадвае, што дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны прывозяць у Беларусь з 2016 году.

Апошнім часам гэтым займаецца і фонд паралімпійца і праўладнага актывіста Аляксея Талая.

27 красавіка сёлета ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.

У МЗС Беларусі запэўніваюць, што часовыя прыезды дзяцей на аздараўленьне ў Беларусь «адбываюцца з выкананьнем адпаведных прававых працэдур, усе дзеці ўяжджаюць і выяжджаюць з Беларусі легальна ў суправаджэньні дарослых, маючы на руках усе неабходныя дакумэнты».

Тым часам у «Народным антыкрызісным упраўленьні» заявілі, што рыхтуюць дакумэнты на Лукашэнку ў Гааскі суд з прычыны вывазу дзяцей з Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG