Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія ўлады зробяць захады супраць антысэміцкіх дзеяньняў


Марка Бушман. Архіўнае фота
Марка Бушман. Архіўнае фота

Антысэміцкія паводзіны ў будучыні прывядуць да рызыкі для права на пражываньне ў Нямеччыне і атрыманьня нямецкага грамадзянства, заявіў Марка Бушман, піша DW.

Міністар юстыцыі Нямеччыны Марка Бушман папярэдзіў аб наступствах для імігрантаў, якія дэманструюць антысэміцкія паводзіны.

«Мы прымаем меры засьцярогі супраць натуралізацыі антысэмітаў», — заявіў палітык у інтэрвію газэце Bild am Sonntag, апублікаваным у нядзелю, 29 кастрычніка.

Паводле яго, органы, якія займаюцца пытаньнямі натуралізацыі, павінны ў будучыні «расьсьледаваць нават такія дробныя правапарушэньні, як абразу, каб вызначыць, ці не былі гэтыя дзеяньні ўчынены зантысэміцкіх матываў».

Калі судзьдзя ўстановіць наяўнасьць такіх матываў, «вінаваты больш ня зможа стаць грамадзянінам Нямеччыны», сказаў Бушман.

«Для асоб, якія ня маюць нямецкага пашпарта, мы таксама павінны ўлічваць наступствы, прадугледжаныя законам аб знаходжаньні ў краіне», — дадаў ён.

Бушман падкрэсьліў, што на Нямеччыне ляжыць гістарычная адказнасьць.

«Ніколі больш габрэі ў Нямеччыне не павінны станавіцца ахвярамі тэрору і перасьледу. Супраць тых, хто гэта не паважае, мы павінны дзейнічаць з усёй строгасьцю», — заявіў кіраўнік Міністэрства юстыцыі Нямеччыны.

Камэнтуючы прапалестынскія дэманстрацыі, якія пачаліся на фоне эскаляцыі канфлікту на Блізкім Усходзе, Бушман зазначыў: «У краіне, дзе зьявіўся Галакост, ніхто не павінен сьвяткаваць масавае забойства габрэяў».

  • Пасьля маштабнага нападу радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка ў Нямеччыне фіксуецца рост ліку злачынстваў антысэміцкай і антыізраільскай скіраванасьці, такіх як спальваньне ізраільскіх сьцягоў або антысэміцкія графіці. Толькі ў Бэрліне, паводле зьвестак мясцовай паліцыі, ужо зарэгістравана больш за 850 злачынстваў, зьвязаных з блізкаўсходнім канфліктам.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.
  • Ахвяры: па стане на 19 лютага 2024 году каля 1160 чалавек у Ізраілі, у асноўным мірных жыхароў, паводле зьвестак AFP на падставе ізраільскіх лічбаў. Баевікі ў першы дзень вайны захапілі каля 250 закладнікаў, 130 зь якіх застаюцца ў Газе, у тым ліку 30 меркавана загінуўшых, паводле зьвестак Ізраіля.

    Міністэрства аховы здароўя Газы паведамляе, што ў выніку ізраільскай ваеннай кампаніі загінулі як мінімум 28 985 чалавек, пераважна жанчыны і дзеці.

  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG