Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дэтройце зарэзалі кіраўніцу мясцовай сынагогі


У сынагозе. Ілюстрацыйнае фота
У сынагозе. Ілюстрацыйнае фота

У сьвеце працягваюцца антыгабрэйскія акцыі. Ісламскія радыкалы заклікаюць да нападаў на габрэяў па ўсёй планеце, і напады сапраўды адбываюцца.

У Эўропе праісламскія экстрэмісты атакавалі сынагогі ў Вене і Бэрліне, у шэрагу гарадоў кантынэнту радыкальныя пратэстоўцы заклікаюць да нападаў на габрэяў і пасольствы Ізраілю. Трагедыя адбылася і ў Злучаных Штатах.

Кіраўніца сынагогі ў Дэтройце забітая нажом. Мясцовая паліцыя падкрэсьлівае, што матывы забойства Саманты Ўол пакуль невядомыя, яны просяць ФБР аб дапамозе ў расьсьледаваньні, піша The Times of Israel.

Габрэйская фэдэрацыя заяўляе, што «на дадзены момант няма вядомых пагроз».

Жанчыну знайшлі мёртвай з нажавымі раненьнямі каля ейнага дому ў суботу. Мясцовая паліцыя перасьцерагла ад хуткіх высноў наконт матываў забойства.

40-гадовая Саманта Ўол узначальвала сынагогу Айзэка Агрэ ў цэнтры Дэтройту.

«Мы шакаваныя і засмучаныя, даведаўшыся пра нечаканую сьмерць Саманты Ўол, прэзыдэнта нашай рады», — гаворыцца ў паведамленьні сынагогі, якое яна накіравала вернікам.

«На дадзены момант у нас няма дадатковай інфармацыі, але мы падзелімся большай, калі яна стане даступнай».

Начальнік паліцыі Джэймс Уайт заклікаў «усіх захоўваць цярпеньне», пакуль вядзецца расьсьледаваньне, нягледзячы на тое, што ёсьць «шмат пытаньняў без адказу».

Забойства адбылося на фоне эскаляцыі напружанасьці ў габрэйскіх і мусульманскіх суполках па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў з-за вайны паміж Ізраілем і ХАМАС, выкліканай крывавай атакай тэрарыстычнай групоўкі, якая кіруе Газай, на поўдні Ізраілю 7 кастрычніка і шырокімі пратэстамі супраць ваеннага адказу Ізраілю ў Газе.

Публічны заклік былога лідэра тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС да глябальных пратэстаў супраць габрэяў прывёў да таго, што на мінулым тыдні некаторыя габрэйскія ўстановы закрыліся або ўмацаваліся, у тым ліку ў раёне Дэтройту, дзе пражывае адна з найбуйнейшых палестынскіх абшчын у Злучаных Штатах.

Пэрсанал хуткай дапамогі знайшоў Уол мёртвай «са шматлікімі нажавымі раненьнямі на целе», паведаміла паліцыя. Крывавы сьлед прывёў афіцэраў да суседняга дому, «дзе, як мяркуецца, адбылося злачынства».

Юдэйская грамада Дэтройту заклікала вернікаў не рабіць пасьпешлівых высноваў і дачакацца, пакуль паліцыя зьбярэ ўсе неабходныя даказкі і ўсталюе дакладную карціну злачынства.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка Ізраіль зазнаў ракетны ўдар з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.
  • Ахвяры: па стане на 19 лютага 2024 году каля 1160 чалавек у Ізраілі, у асноўным мірных жыхароў, паводле зьвестак AFP на падставе ізраільскіх лічбаў. Баевікі ў першы дзень вайны захапілі каля 250 закладнікаў, 130 зь якіх застаюцца ў Газе, у тым ліку 30 меркавана загінуўшых, паводле зьвестак Ізраіля.

    Міністэрства аховы здароўя Газы паведамляе, што ў выніку ізраільскай ваеннай кампаніі загінулі як мінімум 28 985 чалавек, пераважна жанчыны і дзеці.

  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG