Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Ірану на фоне спыненьня ракетнага эмбарга ААН


Запуск іранскай ракеты з мора, фота ілюстрацыйнае
Запуск іранскай ракеты з мора, фота ілюстрацыйнае

18 кастрычніка ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да групы асоб і кампаній, якія базуюцца ў Іране, Кітаі, Ганконгу і Вэнэсуэле, зьвязаных з распрацоўкай Тэгеранам балістычных ракет і бесьпілётнікаў, паведамляе агенцтва АР.

Гэта адбылося на фоне заканчэньня тэрміну дзеяньня абмежаваньняў ААН на ракетную дзейнасьць Ірану ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй Рады бясьпекі.

Упраўленьне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША наклала санкцыі на 11 асобаў, 8 арганізацый і адно судна за імаверную падтрымку Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, Міністэрства абароны і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл у вытворчасці ракет і бесьпілётнікаў.

Пад санкцыі трапілі іранскія фірмы па вытворчасьці абсталяваньня і іх дырэктары, ганконскі дыстрыб'ютар электронных кампанэнтаў, некалькі іранскіх чыноўнікаў, у тым ліку аташэ па абароне ў Вэнэсуэле Джабер Рэйхані, а таксама судна PARNIA, якое выкарыстоўвалася для экспарту абаронных грузаў.

  • Раней Расея і Іран нагадалі аб спыненьні ракетнага эмбарга Рады Бясьпекі ААН супраць Тэгерану, уведзенага ў 2015 годзе. Гэта эмбарга забараняла продаж ракетных тэхналёгій Ірану і закупку ў яго балістычных ракет.
  • Зьняцьце санкцый ААН адкрывае для Масквы магчымасьць адкрыта купляць балістычныя ракеты ў Ірану і надаваць яму ракетныя тэхналёгіі. Раней аб такіх рызыках папярэджвалі спэцслужбы заходніх краін.
  • Яшчэ ў 2022 годзе Washington Post са спасылкай на двух афіцэраў выведкі саюзьніка ЗША паведамляла, што Масква хоча атрымаць ад Тэгерана ракеты Fateh-110 і Zolfagar з далёкасьцю 300 і 700 кілямэтраў адпаведна.
  • Мінабароны Ўкраіны і армія раней папярэджвалі, што Масква можа назапашваць ракеты для зімовых удараў па энэргасыстэме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG