Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькоў і брата чэмпіёна сьвету па самба Сьцяпана Папова пасьля арышту звальняюць з працы


Сьцяпан Папоў. Архіўнае фота
Сьцяпан Папоў. Архіўнае фота

На пачатку кастрычніка бацькоў і брата вядомага беларускага самбіста Сьцяпана Папова затрымалі і асудзілі на 10 сутак.

17 кастрычніка стала вядома, што іх звальняюць зь Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Волат», дзе яны працавалі трэнэрамі па дзюдо і самба.

«Усе трэнэры па дзюдо і самба звольненыя. З 18 кастрычніка. Бо не выходзілі на працу 10 сутак, знаходзячыся ў ізалятары Лепеля за падпіску ў фэйсбуку на інфармацыйныя рэсурсы, якія з 2021 году прызнаныя экстрэмісцкімі. Артыкул 19.11 частка 2 (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі) Адміністрацыйнага кодэксу», — сказана ў паведамленьні школы.

Сайт Zerkalo.io зьвязаўся са Сьцяпанам Паповым, які знаходзіцца ў Польшчы, каб ён пракамэнтаваў звальненьне родных:

«Адэкватнасьць у Беларусі сёньня адсутнічае. Дзе тут адэкватнасьць: пасадзіць пэнсіянэраў (бацьку 65 гадоў, а маме 64) на дзесяць дзён у камэры без матрацаў за тое, што яны падпісаныя на нейкія каналы, якія нават не глядзяць, або пакараць іх за пазыцыю сына? Атрымліваецца, адным росчыркам пяра ўтоптваюць у бруд шматгадовыя дасягненьні людзей, прыдумаўшы ідыёцкія законы».

  • Сьцяпан Папоў — чэмпіён сьвету і двухразовы чэмпіён Эўропы, уладальнік Кубка сьвету, пераможца Эўрапейскіх гульняў.
  • Ён быў сярод ініцыятараў звароту свабодных спартоўцаў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG