Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія спартоўцы апублікавалі зварот да вайскоўцаў і заклікалі не ўступаць у вайну супраць Украіны. ВІДЭА


Беларускія спартоўцы на маршы пратэсту ў 2020 годзе, Менск
Беларускія спартоўцы на маршы пратэсту ў 2020 годзе, Менск

Гэта зроблена, каб перасьцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сьцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзьмітры Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандар Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя запісалі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў.

«Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Ўкраіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Ўкраіну. Вы ня станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім сьветам і перад самімі сабой», — гаворыцца ў відэа.

Спартоўцы заявілі, што не хацелі б бачыць суайчыньнікаў удзельнікамі захопніцкай вайны і назіраць за тым, як беларусы выконваюць загады расейцаў, якія гэтую вайну разьвязалі. Яны папярэдзілі, што грошы лепей пусьціць на разьвіцьцё Беларусі, а не на выплату рэпарацый Украіне пасьля паразы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG