Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночую зборную Беларусі ў баскетболе адхілілі ад удзелу ў адборы да чэмпіянату Эўропы 2023 году


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Жаночыя зборныя Беларусі і Расеі ў баскетболе адхілілі ад удзелу ў адборачным турніры на чэмпіянат Эўропы 2023 году. Такое рашэньне прыняў 17 кастрычніка выканаўчы камітэт FIBA-Эўропа.

У прэс-рэлізе зазначаецца, што захады былі прынятыя «з улікам апошніх падзей ва Ўкраіне, а таксама рашэньняў Выканаўчага камітэту FIBA і ўказаньняў Міжнароднага алімпійскага камітэту».

Зборных будуць адхіленыя ад удзелу ў адборачным турныіра да эўрапершынства ў лістападзе 2022 і лютым 2023.

Сёлета ў траўні FIBA выключыла нацыянальныя зборныя і клюбы Беларусі і Расеі з усіх сваіх спаборніцтваў.

Жаночая зборная ў бакетболе — адна з наймацнейшых нацыянальных камандаў Беларусі ў гульнявых відах спорту. Беларускія жанчыны аднойчы былі прызэркамі чэмпіяната Эўропы і змагаліся за патрапленьне на п’едэстал на чэмпіянатах сьвету і Алімпійскіх гульняў. Дзьве ключавыя ўдзельніцы зборнай — Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна — падтрымалі рух спартоўцаў супраць фальсыфікацый прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і пасьлявыбарчага гвалту сілавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG