Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогерку Ганну Бонд судзілі па адміністрацыйным артыкуле


Ганна Бонд. Архіўнае фота
Ганна Бонд. Архіўнае фота

14 кастрычніка стала вядома аб затрыманьні вядучай і блогеркі Ганны Бонд. 16 кастрычніка яе справу разглядалі ў менскім судзе.

Справу Ганны Бонд павінны былі разглядаць у судзе Цэнтральнага раёну Менску, хоць у раскладзе пасяджэньняў яе прозьвішча не зьявілася. Як патлумачылі супрацоўнікі суду, куды журналістка «Зеркала» патэлефанавала як фізычная асоба, яе пратакол паступіў днём у панядзелак, 16 кастрычніка.

Да 15.30 разгляд справы яшчэ не завяршылі. Вядома, што блогерку абвінавачваюць па артыкуле 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі»). Бонд пагражае штраф да ста базавых велічыняў, грамадзкія працы або да 15 сутак арышту.

На паседжаньне, па словах супрацоўніка суду, змаглі прыехаць сваякі блогеркі.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Ганна ўжо на волі — аднак вынік суду пакуль невядомы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG