Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вырашыла стварыць у Расеі 20 генэральных консульстваў, «адпаведна ўзроўню адносін»


Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты, архіўнае фота
Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты, архіўнае фота

Цяпер адкрываюцца тры генэральныя консульствы: у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Екацярынбургу.

Амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты заявіў аб плянах павелічэньня колькасьці генэральных консульстваў на тэрыторыі Расеі.

«Цяпер на адно аддзяленьне беларускай амбасады прыпадае 7–10 расейскіх рэгіёнаў. Гэта вельмі шмат. Мая асабістая думка — мы павінны колькасьць аддзяленьняў падвоіць. [...] У нас ужо зьявіўся такі інстытут, як Генэральнае консульства. Гэта больш статусныя структуры, да іх лепшае стаўленьне на мясцовым узроўні», — заявіў Дзьмітры Круты ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле яго, цяпер ужо фактычна адкрываюцца тры генэральныя консульствы — у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне і Екацярынбургу.

«Наступныя тры генконсульствы мы вырашылі адкрыць у Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнем Ноўгарадзе, гэта такія важныя пункты таксама. Паступова мы ўсе нашы аддзяленьні перавядзем у статус генконсульства, а іхную колькасьць падвоім. Вось такая задача, каб у нас было 20 аддзяленьняў, якія б ахоплівалі тры-чатыры расейскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга ўзроўню нашых дачыненьняў», — падкрэсьліў Дзьмітры Круты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG