Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі 5 пасажырскіх самалётаў падалі сыгналы бедзтва, але прызямліліся ў штатным рэжыме


Расейскі пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100 (SSJ-100). Ілюстрацыйнае фота
Расейскі пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet 100 (SSJ-100). Ілюстрацыйнае фота

Сыгналы бедзтва сталі вынікам збояў у электроннай сыстэме адсочваньня самалётаў.

Пяць расейскіх пасажырскіх самалётаў 12 кастрычніка падалі сыгналы бедзтва, але ніводзін зь іх не зьмяніў курсу або вышыні.

Як паведаміла расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС, усе самалёты прадоўжылі палёт у заплянаваныя пункты прызначэньня і прызямліліся ў штатным рэжыме.

Пазьней удакладнілі, што сыгналы бедзтва сталі вынікам збояў у электроннай сыстэме адсочваньня самалётаў.

У канцы лютага 2022 году, пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны, абмежаваньні на палёты расейскіх авіякампаній увялі ЗША, Эўразьвяз і іншыя краіны.

ЭЗ забараніў экспарт у Расею тавараў і тэхналёгій, якія выкарыстоўваюцца ў авіяцыйным і касьмічным сэктарах, а таксама забараніў страхаваньне і тэхнічнае абслугоўваньне тавараў, зьвязаных з гэтымі галінамі.

Сёлета другая па памеры расейская авіякампанія S7 скароціць асеньне-зімовы расклад на 10–15% адносна мінулага году з прычыны праблем з рамонтам амэрыканскіх рухавікоў, усталяваных на самалётах Airbus A320/А321neo.

Расейскія авіякампаніі навучыліся абыходзіць санкцыі пры ўвозе запчастак, але рухавікі новага пакаленьня «чыпаваныя», іх перамяшчэньне кантралюецца. Аднак абслугоўваць рухавікі гэтых самалётаў без афіцыйнай падтрымкі і абнаўленьня праграмнага забесьпячэньня немагчыма, як і ўвозіць іх па шэрых схемах, адзначаюць экспэрты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG