Полк Каліноўскага заявіў, што пры неабходнасьці можа накіраваць байцоў у Ізраіль для дапамогі ЦАХАЛ. ВІДЭА

Сымболіка беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага
Сымболіка беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Каліноўскага апублікаваў зварот з нагоды вайны Ізраіля з Хамас.

Зварот на іўрыце агучыў баец батальёна «Western» палка імя Каліноўскага.

Сярод іншага ён завіў:

«Сёньня полк Каліноўскага разам з народам Ізраіля, бо мы, як ніхто, ведаем, што значыць змагацца за волю і само права на існаваньне нацыі і дзяржаўнасьці.

Полк Каліноўскага выказвае сваю гатоўнасьць, пры неабходнасьці накіраваць групу нашых спрактыкаваных байцоў розных нацыянальнасьцяў для дапамогі ваярам ЦАХАЛ».

Баец закончыў свой зварот словамі: «Жыве Беларусь! Слава Украіне! Віва Ізраіль!».

​
XS
SM
MD
LG