Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Ізраілі: шэкель абваліўся да 8-гадовага мінімуму, цэны на нафту вырасьлі


На Франкфурцкай фондавай біржы. Ілюстрацыйнае фота
На Франкфурцкай фондавай біржы. Ілюстрацыйнае фота

Цэнтральны банк Ізраілю для падтрыманьня сваёй грашовай адзінкі вымушаны быў тэрмінова прадаць 30 мільярдаў даляраў.

Ізраільскі шэкель 9 кастрычніка абрынуўся да амаль васьмігадовага мінімуму праз ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе.

Як паведаміла агенцтва Reuters, валютная пара «шэкель-даляр» не асабліва актыўная ў гадзіны таргоў у Азіі. Апошні раз шэкель абрынуўся больш чым на 3 % супраць даляра да 3,9581. Цэнтральны банк Ізраілю для падтрыманьня сваёй грашовай адзінкі вымушаны быў тэрмінова прадаць 30 мільярдаў даляраў.

Асьцярогі перабояў з пастаўкамі нафты прывялі да павелічэньня цаны нафты — паліва гатунку Brent падаражэла на 3,14 даляра, да 87,72 даляра за барэль, у той час як амэрыканская нафта паднялася на 3,28 даляра, да 86,07 даляра за барэль.

Золата падаражэла на 1,1%, да 1852 даляраў за ўнцыю.

У матэрыяле агенцтва Reuters адзначаецца, што любы ўстойлівы рост цэн на нафту будзе дзейнічаць як падатак на спажыўцоў і ўзмацніць інфляцыйны ціск, што паўплывала на акцыі, паколькі ф’ючэрсы S&P 500 зьнізіліся на 0,8%, а фʼючэрсы Nasdaq страцілі 0,7%.

Навіны з Блізкага Усходу могуць сапсаваць пачатак сэзону карпаратыўных прыбыткаў.

  • Раніцай 7 кастрычніка палестынская радыкальная групоўка ХАМАС атакавала Ізраіль.
  • З паласы Газа прарваўся дэсант, які пачаў захопліваць паселішчы, браць закладнікаў і расстраляў многа людзей проста на вуліцах.
  • 8 кастрычніка да атакі падключыліся радыкальныя ісламісты зь Лібану.
  • Уварваньне з тэрыторыі Газы адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG