Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля нападу ХАМАС на краіну Ізраіль афіцыйна аб’явіў стан вайны, чаго не было 50 гадоў

абноўлена

Наступствы аднаго з абстрэлаў
Наступствы аднаго з абстрэлаў

Раніцай 7 кастрычніка палестынская радыкальная групоўка ХАМАС атакавала Ізраіль. З паласы Газы прарваўся дэсант, які пачаў захопліваць паселішчы, браць закладнікаў і расстраляў многа людзей проста на вуліцах. 8 кастрычніка да атакі падключыліся радыкальныя ісламісты зь Лібану.

Уварваньне з тэрыторыі Газы адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.

Абнаўляецца:

17.55 Іарданія і Эгіпет вядуць перамовы з ХАМАСам, які кантралюе сэктар Газа, аб вызваленьні хаця б часткі закладнікаў - пажылых і параненых, захопленых баевікамі ў выніку ўчорашняга ўварваньня на поўдзень Ізраіля. Аб гэтым паведамляюць ізраільскія тэлеграм-каналы. Паводле апошніх зьвестак, у закладніках у ісламістаў знаходзяцца каля сотні чалавек, у тым ліку іншаземцаў.

16.15 Колькасць загінулых у Ізраілі падчас учыненых у суботу нападаў палестынскай групоўкі ХАМАС перавысіла 350 чалавек, паведамляе ў нядзелю, 8 кастрычніка, газэта The Jerusalem Post. Агульная колькасьць пацярпелых цяпер ацэньваецца па розных крыніцах ад 1800 да 2000 чалавек. Сотні чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

14:30 — Ізраіль афіцыйна аб’явіў стан вайны.

Адпаведнае рашэньне прыняў створаны напярэдадні Надзвычайны кабінэт, увёўшы ў дзеяньне так званы «параграф 40-Алеф» (Алеф /א/ - першая літара габрэйскага альфабэту). Мінулы раз гэты параграф уводзілі ў дзеяньне 50 гадоў таму — падчас вайны Суднага дня.

Армія атрымала поўную свабоду дзеяньняў, паведаміла дзяржаўная радыёстанцыя Kan. У войска працягваюць прызываць рэзэрвістаў.

Колькасьць загінуўшых ізраільцян, паводле апошніх зьвестак, вырасла да 500 чалавек. Сярод забітых дзясяткі вайскоўцаў Арміі абароны Ізраілю і паліцыянтаў. Раненьні атрымалі 2048 чалавек.

Жыхароў просяць не набліжацца да арабскіх паселішчаў і пазьбягаць рызыкоўных маршрутаў на дарогах.

14:09 — ЦАХАЛ узяў пад кантроль 22 вёскі, 29 пунктаў уезду, празь якія ХАМАС уваходзіў у Ізраіль. ЦАХАЛ зьліквідаваў шматлікія аб'екты тэрарыстаў.

У войска працягваецца прызыў сотняў тысячаў рэзэрвістаў, паведамляе The Jerusalem Post.

14:00 — эгіпецкі паліцыянт у Александрыі адкрыз агонь па турыстычным аўтобусе, застрэліў двух ізраільскіх турыстаў і аднаго эгіпцяніна.

13:13 — За мінулыя суткі ў Пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве з рознымі пытаньнямі зьвярнуліся каля 30 беларускіх грамадзян, двое зь якіх — сын з маці — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелон. Пра гэта інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Абодва пацярпелыя цяпер шпіталізаваныя, ім аказваецца неабходная мэдыцынская дапамога, стан аднаго зь іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Пасольства знаходзіцца ў кантакце з мэдыцынскай установай і сваякамі пацярпелых.

Усім грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ізраілю, рэкамэндуюць строга прытрымлівацца ўказаньняў службы тылу і мясцовых улад.

12:52 — ЦАХАЛ апазнаў і схапіў 5 тэрарыстаў, якія схаваліся на пляжы Зікім на ізраільскай тэрыторыі. Іх апазналі марскія салдаты ЦАХАЛ.

Яны акружылі баевікоў і не дапусьцілі іх пранікненьня ў раёны з цывільным насельніцтвам.

«Мы ня спынімся, пакуль ня знойдзем усіх праніклых на тэрыторыю тэрарыстаў і не выкаранім іх», — заявілі ў ЦАХАЛ.

12:44 — Амбасада Ізраілю ў ЗША паведаміла, што баевікі ХАМАС выкралі больш за 100 чалавек, сярод іх мірныя жыхары і ізраільскія вайскоўцы.

12:36 — Новыя ахвяры нападаў, паведамляе ізраільская прэса. 15 ізраільцян забітыя раніцай у нядзелю тэрарыстамі, якія праніклі ў раён вакол дарогі нумар 4 і Маўкііма на поўдзень ад Ашкелону, недалёка ад Газы. Паліцыя вядзе вышук тэрарыстаў.

11:57 — Армія абароны Ізраілю аб’явіла аб эвакуацыі жыхароў гарадоў паблізу мяжы з Газай. Жыхароў поўначы Ізраілю, на мяжы зь Лібанам, улады просяць не аддаляцца ад сваіх сховішчаў.

11:33 — Прэм’ер-міністар Ізраілю Бэнджамін Нэтаньягу ацаніў сытуацыі зь міністрам абароны Яавам Галантам. У сустрэчы ўдзельнічаў таксама начальнік штабу Герцы Галеві і іншыя кіраўнікі абароннага ведамства, перадаюць ізраільскія мэдыя. Чакаюцца новыя заявы ізраільскіх чыноўнікаў пра хаду апэрацыі.

11:20 — Адзін ізраільцянін цяжка паранены пасьля таго, як у нядзелю раніцай ХАМАС зладзіў ракетны шквал па Сдэроце, паведамляе Маген Давід Адом, ягоныя словы прыводзіць The Jerusalem Post.

9:47 — Ісламісцкая групоўка «Хезбала» атакавала Ізраіль з поўначы, на што Армія абароны Ізраілю заявіла пра ўдары ў адказ і абстрэл канкрэтных цэляў на тэрыторыі Лібану. Паводле сьцьвярджэньняў ізраільскіх вайскоўцаў, «інфраструктура тэрарыстаў месьцілася ў раёне Маўнт Доў».

Радыкальная праіранская групоўка «Хезбала» дзейнічае ў Лібане, яе байцы таксама ваююць на баку сырыйскіх уладаў у вайне ў гэтай краіне.

9:42 — Уначы ХАМАС атакаваў мэдычны цэнтар Барзілай у паўднёвым Ізраілі. Дырэктар установы Чэзі Леві за некаторы час да ўдару выдаў распараджэньне аб эвакуацыі ўсіх людзей з будынку.

Увечары 7 кастрычніка Міністэрства аховы здароўя Ізраіля паведаміла, што ў выніку атак ХАМАС загінулі як найменш 150 чалавек. The Times of Israel называе лічбу 200. Паранена больш як 1100.

Палестынскія СМІ са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Палестыны паведамілі пра 232 забітых і 1610 пацярпелых.

Ісламісты атакавалі ракетамі Тэль-Авіў, Сдэрот, Ашкелон і іншыя гарады. Як цьвердзіць Ізраіль, у Газе ХАМАС наўмысна разьмяшчае свае штабы ў цэнтрах пражываньня цывільнага насельніцтва. Ізраіль ударыў па шматпавярховых будынках у сэктары Газа. ЦАХАЛ кажа, што загадзя папярэдзіў жыхароў будынка і папрасіў іх эвакуявацца.

Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія пацьвердзіў, што адной з мэт раптоўнага нападу на Ізраіль стала вызваленьне палестынцаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. У турмах Ізраіля знаходзіцца некалькі тысяч удзельнікаў палестынскіх груповак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG