Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Латвіі праінфармавалі больш за 3200 расейцаў аб магчымай высылцы


3255 грамадзянаў Расеі, якія пражываюць у Латвіі, атрымалі паведамленьні аб заканчэньні тэрміну дзеяньня дазволаў на жыхарства (ВНЖ).

Яны павінныя будуць пакінуць краіну ў тым выпадку, калі не запрасілі паўторнай здачы іспыту на веданьне латыскай мовы або статусу сталага жыхара Эўразьвязу. Аб гэтым заявіла кіраўніца латвійскага ведамства ў справах грамадзянства і міграцыі Майра Руозэ.

Раней улады Латвіі папярэджвалі, што расейскіх грамадзянаў, якія не здалі моўны іспыт, абавяжуць пакінуць краіну. Пасьля атрыманьня паведамленьня ў іх будзе два месяцы, каб выехаць. У сьнежні ведамства праверыць, ці выехалі гэтыя людзі за мяжу. Калі не — ім загадаюць пакінуць Латвію.

Руозэ паведаміла, што сярод асобаў, якія не праявілі актыўнасьці для атрыманьня ВНЖ, каля 200 чалавек ня маюць задэкляраванага месца жыхарства, таму ўстанова ня можа зь імі зьвязацца. Яшчэ некалькім людзям лісты не адправілі, бо вядома, што яны ўжо знаходзяцца за межамі Латвіі.

Згодна з прынятымі Саэймам папраўкамі да іміграцыйнага закону, грамадзяне РФ, якія жывуць у Латвіі, атрымалі адтэрміноўку на два гады для пацьвярджэньня валоданьня дзяржаўнай мовай і афармленьне новых ДНЖ. Гэта датычыцца толькі тых уладальнікаў пашпартоў Расеі, якія ўжо спрабавалі прайсьці праверку, але правалілі іспыты або не прыйшлі на яго з важных прычын.

Паводле дадзеных латвійскіх уладаў, на моўны іспыт запісаліся 13,1 тысячы расейцаў, дайшлі 11,3 тысячы. З першага разу яго здалі 39%, на пераздачу запісаліся больш за 6,5 тысячы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG