Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі музыка і паэт Мікіта Найдзёнаў, асуджаны на 3 гады «хатняй хіміі», выехаў зь Беларусі


Мікіта Найдзёнаў, архіўнае фота
Мікіта Найдзёнаў, архіўнае фота

Беларускі музыка, шоўмэн і паэт Мікіта Найдзёнаў пакінуў Беларусь і пераехаў у Польшчу. Яму ўдалося выехаць, нягледзячы на прысуд па крымінальнай справе.

Пра пераезд у Польшчу Мікіта паведаміў у сваім Інстаграме.

«Столькі ўсяго здарылася са мной за апошнія паўгода! Такая фактура, хоць у стэндап, хоць на новы зборнік. Жыву ў Варшаве, будую пляны, і ёсьць адчуваньне, што ўсё атрымаецца. Адкрыты да супрацоўніцтва і буду проста рады сустрэцца!

Часта пішуць „далей — больш“ і дапускаюць памылку, таму што правільна „далей — Польшча“», — напісаў Мікіта Найдзёнаў.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за лепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

Найдзёнава затрымалі ў сакавіку 2023 году па абвінавачаньні ва ўдзеле ў пратэстах па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). З канца красавіка 2023 году ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна, у ліпені 2023 году яго перавялі са сьледчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Менску.

24 ліпеня судзьдзя Марына Клімчук з суду Ленінскага раёну Менску прызнала яго вінаватым і прысудзіла яму 3 гады «хатняй хіміі» (абмежаваньне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову).

Незадоўга да прысуду ў Мікіты Найдзёнава нарадзілася дачка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG