Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музыку Мікіту Найдзёнава асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду


Мікіта Найдзёнаў, архіўнае фота
Мікіта Найдзёнаў, архіўнае фота

Судзьдзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёну Менску вынесла прысуд у справе музыкі Мікіты Найдзёнава.

Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прысуд — 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Пасьля абнародаваньня прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязьнем.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы фронтмэн гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 годзе стаў уладальнікам прэміі «Залаты Апостраф» у намінацыі «Дэбют» за лепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў».

З канца красавіка 2023 году ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені 2023 году яго перавялі са Сьледчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG