Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване заявілі аб выезьдзе з Карабаху амаль усяго армянскага насельніцтва. У ААН лічбы пацьвердзілі


Армяне ўцякаюць з Карабаскага раёну, які Азэрбайджан абвясьціў сваёй тэрыторыяй, кастрычнік 2023
Армяне ўцякаюць з Карабаскага раёну, які Азэрбайджан абвясьціў сваёй тэрыторыяй, кастрычнік 2023

Місія ААН, якая ўпершыню за 30 гадоў наведала рэгіён, паведаміла, што ў Карабаскім раёне могуць яшчэ заставацца ад 50 да 1000 этнічных армян.

У Армэнію з Нагорнага Карабаху, які Баку абвясьціў азэрбайджанскай тэрыторыяй, выехалі 100 625 жыхароў армянскага паходжаньня.

Аднак, як паведаміла дзяржаўнае агенцтва ARMENPRESS, для атрыманьня сацыяльнай дапамогі пакуль зарэгістраваліся 91 918 чалавек.

Місія ААН, якая ўпершыню за 30 гадоў наведала рэгіён, паведаміла, што ў Карабаскім раёне могуць яшчэ заставацца ад 50 да 1000 этнічных армян.

«Місія была ўражаная тым, як раптоўна мясцовае насельніцтва пакінула свае дамы, і тымі пакутамі, якія гэта, імаверна, выклікала», — адзначаецца ў заяве місіі.

Апроч таго, прадстаўнікі місіі асобна зьвярнулі ўвагу на тое, што яны ня чулі ад мясцовых жыхароў, якіх яны апыталі, аб выпадках гвалту ў дачыненьні да іх пасьля спыненьня агню.

У заяве таксама адзначаецца: цягам сваёй паездкі прадстаўнікі місіі ААН зьвярнулі ўвагу, што ў наведаных імі раёнах не было нанесена заўважнай шкоды цывільнай інфраструктуры — лякарням, школам, жылым дамам, а таксама культурным ці рэлігійным цэнтрам.

У той жа час місія ўдакладніла, што пакуль не атрымала доступу ў сельскія мясцовасьці Карабаскага раёну.

Азэрбайджанскі бок не паведамляе пра колькасьць грамадзян, якія выехалі з Нагорнага Карабаху. Афіцыйныя асобы працягваюць заяўляць, што гарантуюць армянскаму насельніцтву ягоныя правы і гатовыя да інтэграцыі іх у азэрбайджанскую дзяржаву.

Што папярэднічала цяперашняй сытуацыі ў Нагорным Карабаху

Нагорны Карабах (армянская назва Арцах) — горны рэгіён унутры тэрыторыі Азэрбайджану, у якім цягам стагодзьдзяў жылі і армяне, і азэрбайджанцы. Напярэдадні распаду Савецкага Саюзу насельніцтва тагачаснай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці прыблізна на 75% складалася з армянаў. У 1980-я гады нацыяналістычны рух імкнуўся аддзяліць рэгіён ад Азэрбайджану і далучыць яго да Армэніі. У выніку вайны на пачатку 1990-х гадоў загінулі каля 30 тысяч чалавек, і сэпаратысты, падтрыманыя Армэніяй, узялі гэтую тэрыторыю і некалькі прылеглых раёнаў Азэрбайджану пад свой кантроль.

Дыпляматычныя намаганьні ўрэгуляваць канфлікт не далі істотных вынікаў, і ў 2020 годзе пачалася новая вайна, якая цягнулася шэсьць тыдняў. У выніку замірэньня пры пасярэдніцтве Расеі быў фактычна зафіксаваны пераход пад кантроль Азэрбайджану часткі рэгіёну і сямі прылеглых да яго раёнаў.

У 2022 годзе Баку і Ерэван пачалі перамовы, якія мелі канчаткова разьвязаць канфлікт. Заяўленай мэтай Азэрбайджану было вярнуць кантроль над усёй тэрыторыяй Нагорнага Карабаху, і армянскі прэмʼер-міністар Нікол Пашыньян даваў сыгналы, што ён гатовы на гэта пайсьці.

Аднак армянскае кіраўніцтва Нагорнага Карабаху не хацела ісьці на такі крок. Яно выказвала занепакоенасьць, што абяцаньні Азэрбайджану мірна «рэінтэграваць» этнічных армянаў — гэта толькі дымавая заслона, за якой хаваецца плян назаўсёды выціснуць іх з гэтай тэрыторыі. Міжнародныя пасярэднікі спрабавалі знайсьці кампраміс, але марна.

1 студзеня 2024 году спыніла сваё існаваньне Нагорна-Карабаская рэспубліка, абвешчаная больш за 30 гадоў таму этнічнымі армянамі на тэрыторыі былой савецкай Нагорна-Карабаскай аўтаномнай вобласьці Азэрбайджану і не прызнаная ніводнай краінай сьвету.

Гэта адбылося ў выніку нападу Азэрбайджану на Нагорны Карабах увосень 2023 году. Азэрбайджанскія ўлады назвалі гэта «антытэрарыстычнай апэрацыяй». У выніку з Нагорнага Карабаху выехалі амаль усе этнічныя армяне, а Азэрбайджан абвясьціў яго сваёй тэрыторыяй і заявіў аб перамозе ў «Айчыннай вайне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG